Home
Talk0this wiki
Як стварыць новы артыкул - Даведка - Дапамога - Увайсьці
Адвольная старонка - Новыя старонкі - Апошнія зьмены
Абраны артыкул
Гацакі (да 1880-х - Гацукі) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1830-х гадоў пражывалі ў вёсцы Лейчыцы Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Бортніцкі сельсавет Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь).
Першы вядомы прадстаўнік – Васіль Гацук (каля 1815-паміж 1843 і 1890). Месца нараджэньня і прычыны яго зьяўленьня на Бабруйшчыне пакуль невядомыя. Чытаць далей
Добры артыкул
Уладзі́мер Міхайлавіч Стральцоў (па-расейску - Владимир Михайлович Стрельцов, сапраўднае - Сьцяпан Міхайлавіч Стральцоў, па-расейску - Степан Михайлович Стрельцов; псэўданімы - В.Яравы, Степан Шишков; 5 студзеня 1905, в. Шышкава, Валакаламскі павет, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя — 21 верасьня 2001, Менск, Рэспубліка Беларусь)
Паводле паходжаньня селянін, бацька - Міхаіл Міхайлаў Стральцоў (каля 1880-1915), маці – Пелагея Герасімаўна NN (1883-1943). Ажаніўся ў 1939 у Менску. Жонка - Яніна Люцыянаўна Карвацкая (1920-1988), зь якой меў трох дзяцей: Віктар Уладзімеравіч Стральцоў (1939-1995), Сяргей Уладзімеравіч Стральцоў (1947), Ірына Ўладзімераўна Стральцова (1949-2002).
У 1915 скончыў вясковую трохклясавую школу. У 1925-1926 праходзіў рэжысэрскія курсы “Пралеткульту”, у 1927 – кінаакторскія курсы імя Чайкоўскага. У 1928-1930 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1930 паступіў Маскоўскі ўнівэрсытэт... Чытаць далей
Чым ё Radavod Wiki?
На сайце будзе зьмяшчацца генэалягічная інфармацыя пра разнастайныя роды незалежна ад іх этнічнага паходжаньня, веравызнаньня й сацыяльнага статусу. Таксама тут можна будзе знайсьці зьвесткі пра асобных прадстаўнікоў памянёных родаў, населеныя пункты, зьвязаныя зь іхным жыцьцём, даведацца пра іхную творчасьць і дзейнасьць. Болей
Абраная выява



Added by Maksim Hacak
Арол / Арлоў / Арлоўскі, Балда / Балдзюк / Балдзянок / Балдзенка, Валадзько / Валодзька, Вяроўка / Вяроўкін, Габрусь, Галавач, Гацак / Гацук, Гацук / Гатцук / Гацук-Лаўрынёнак / Лаўрынёнак, Граняк, Еўтухоў, Курмаз, Мігуцкі, Мінчук, Мяцельскі, Пуцік / Пуцікаў, Пыж, Сідаровіч, Сухабачонак, Чарапуха, Чыслоў, Шырокі, Юшкевіч