FANDOM


Janina Karwacka, córka Lucjana
Дата нараджэньня 20 верасьня 1920
Месца нараджэньня Sciah SSRB 1919-1937 Менск, ССРБ
Дата сьмерці 3 красавіка 1989
Месца сьмерці Sciah BSSR 1951 Менск, БССР
Нацыянальнасьць Sciah Polscy Полька
Веравызнаньне рыма-каталіцтва
Род Карвацкія
Бацька Люцыян, сын Эдварда Карвацкі
Маці Стафанія Васілеўна Супрыновіч
Дата шлюбу 1938
Месца шлюбу Sciah BSSR 1937 Менск, БССР
Муж Уладзімер Міхайлавіч Стральцоў

(1905-2001)

Дзеці Віктар Стральцоў (1939-95),

Сяргей Стральцоў (1947),

Ірына Стральцова (1949-2002)

Яніна Люцыянаўна Карвацкая (па-польску - Janina Karwacka, córka Lucjana; 20 верасьня 1920, Менск, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь-3 красавіка 1989, Менск, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, цяпер Рэспубліка Беларусь)

Сям'я Edit

Бацька - Люцыян, сын Эдварда Карвацкі (1893-1965), маці - Стафанія Васілеўна Супрыновіч (1899-1984).

У 1938 у Менску выйшла замуж за Ўладзімера Міхайлавіча Стральцова (1905-2001), зь якім мела трох дзяцей:

  1. Віктар Уладзімеравіч Стральцоў (1939-1995)
  2. Сяргей Уладзімеравіч Стральцоў (1947)
  3. Ірына Ўладзімераўна Стральцова (1949-2002).

Памерла ад раку сыгмы. Пахаваная на Чыжоўскіх могілках у Менску.

Рэлігія Edit

Нягледзячы на камуністычныя погляды бацькоў на патрабаваньне бабулі Ганны Супрыновіч была ахрышчаная ў рыма-каталіцтва.

Біяграфія Edit

У 1937 скончыла 9 клясаў СШ №2 Менску. Да 1939 працавала кінагукамантажніцай.

Напачатку ВАВ у чэрвені 1941 пасьля няўдалае спробы эвакуявацца зь Менску, вярнулася з сынам Віктарам назад. У жніўні 1943-красавіка 1944 працавала прыбіральшчыцай у інтэрнаце Гэбітскамісарыяту. У траўні 1944 арыштаваная СД, была зьняволеная 8 дзён у менскай турме на вуліцы Валадарскага (Пішчалаўскіі замак), дапрошвалася за сувязь з партызанамі.

У траўні 1944 была вывезеная на працу ў Нямеччыну, але як адзіны чалавек зь цягніку, хто ведаў польскую мову, засталася ў Польшчы. У траўні-ліпені 1944 працавала кухонная работніцай у работніцкім разьмеркавальным лягеры ў Варшаве, у ліпені 1944-студзені 1945 у Чанстахове.

У студзені 1945 вызваленая савецкімі войскамі. Была забраная імі ў якасьці памагатай на вайсковай кухні. Дайшла да Дрэздэну. У ліпені-16 кастрычніка 1945 працавала ў Эвакашпіталі № 1978 у якасьці сястры-гаспадыні, адкуль была звольненая ў сувязі з расфармаваньнем шпіталю.

4 лістапада 1945 вярнулася ў Менск, але як остарбайтэрка была змушаная пакінуць яго напрацягу 24 гадзін. Даведаўшыся, што муж Уладзімер знаходзіцца ў Іркуцку, выехала туды.

Надалей жыла ў Менску, нідзе не працавала.