Fandom

Radavod Wiki

Як стварыць новы артыкул

56pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share

Гэты тэкст апісвае асноўныя дзеяньні, неабходныя для стварэньня новага артыкула.

Агульныя прынцыпы Edit

  • Працоўнымі мовамі дадзенае вікіпэдыі зьяўляецца беларуская ў незалежнасьці ад правапісу (афіцыйнага ці клясычнага). Забараняецца выпраўленьне артыкулу напісанага ў вадным правапісе на іншы. Адначасова дазваляецца напісаньне артыкулу на іншых мовах і беларускай лацінцы, але гэтыя вэрсіі будуць толькі дадатковымі ізь зьместам, што дублюе тэкст на беларускай мове кірыліцай.
  • Спачатку ўпэўніцеся, што яшчэ ніхто не напісаў сюды такі артыкул: напрыклад, пры дапамозе пошуку. Калі так, магчыма лепш дадаць Вашыя новыя зьвесткі, дапоўніць ці скарэктаваць існуючы артыкул.
  • Даведайцеся пра пагадненьні, прынятыя пра назвы артыкулаў, запіс імёнаў, тытулаў, дат. Ужываньне сыстэматычна створаных назваў робіць лягчэйшым спасылкі на Вашу старонку з падобных і зьвязаных артыкулаў і дапамагае пазьбегчы лішніх выдаленьняў няправільна названых старонак.
  • Назва артыкулу пра асобу павінна зьмяшчаць імя, імя па бацьку (у традыцыі культуры, да якой належыў/належыць чалавек), прозьвішча на беларускай мове. Для беларусаў пажаданае ўжываньне імя па бацьку, што ўтвараецца з дапамогай суфіксу -ёнак/онак для мужчынаў і -ўна для жанчынаў (у множным ліку -яты/аты), расейцаў і ўкраінцаў - віч для мужчынаў і -ўна жанчынаў, для палякаў - сын/дачка NN, і г.д.
  • Пачатак артыкулу пра асобу павінен зьмяшчаць поўнае імя, гады жыцьця, месцы нараджэньня й сьмерці. Поўнае імя пазначце тлустым шрыфтам.
  • На пачатку артыкулу пра род, населены пунктт і іншае напішыце невялікі ўступ, каб чытачы маглі даведацца пра кантэкст. Загаловак артыкулу пазначце тлустым шрыфтам.
  • Дзеля стварэньня артыкулу рэгістравацца абавязкова.

Стварэньне новага артыкула Edit

Існуюць тры магчымасьці стварыць новы артыкул:

  • перайсьці па спасылцы з ужо існай старонкі;
  • напісаць непасрэдна адрас у браўзэры;
  • распачаць старонку зь Пясочніцы.

Пры дапамозе спасылкі з ужо існуючай старонкі Edit

Пажадана ствараць новыя артыкулы менавіта гэтым спосабам: пры дапамозе спасылак з ужо існуючых старонак. Праглядаючы тэксты ўжо напісаных артыкулаў, можна пабачыць некаторыя словы ці выразы, пазначаныя як спасылкі — т. зв. чырвоныя спасылкі, ці «спасылкі-прывіды». Гэта значыць, аўтар артыкулу пакінуў магчымасьць (і пажаданьне) стварыць таксама артыкул і на гэтую тэму. Калі Вы хочаце гэта зрабіць, дастаткова націснуць на гэтую спасылку. Зьявіцца вакно для напісаньня новага артыкулу з адпаведнай назвай.

Напісаць непасрэдна адрас Edit

Каб напісаць цалкам новы артыкул, можна ў адрасным радку вашага браўзэра пасьля спасылкі http://be.radavod.wikia.com/wiki/ упісаць тэрмін, артыкул пра які вы будзеце рабіць, адразу пасьля рыскі, без пропуску. Першае слова набірайце зь вялікай літары. Калі тэрмін складаецца зь некалькіх словаў, рабіце паміж імі звычайны прабел. Націскайце «ўвод» — вы патрапляеце на старонку новага ўжо азаглаўленага артыкула. Напрыклад:

http://be.radavod.wikia.com/wiki/Назва артыкулу

Заўвага: карыстальнікам браўзэра Mozilla Firefox – дадзены спосаб не функцыянуе пры стварэньні артыкулаў з загалоўкам кірыліцаю. Вікіпэдыя ў такім выпадку стварае артыкул з сапсаваным загалоўкам – у кадыроўцы ISO-8859-1. Выйсьцем з гэтага можа стварэньне закладкі з ключавым словам bewp і спасылкаю http://be.radavod.wikia.com/wiki/%s – пасьля гэтага ў адрасным радку можна будзе ўжываць спасылкі кшталту:

bewp Назва артыкулу

Заўвага №2: карыстальнікам браўзэра Mozilla Firefox – дзеля таго, каб атрымаць магчымасьць ствараць артыкулы непасрэдна ў адрасным радку, неабходна на старонцы about:config зьмяніць значэньне парамэтру network.standard-url.encode-utf8 на true.

Заўвага: Стварэньне новых старонак шляхам напісаньня адрасу можа прывесьці да зьяўленьня т.зв. сіраціны: старонкі, на якую ніхто не спасылаецца.

Зрэшты, увесьці назву артыкула і стварыць яго можна прама адсюль:

Назва новага артыкула:

</div>

Распачаць новы артыкул у пясочніцы Edit

Яшчэ адзін варыянт: пачаць рэдагаваць пясочніцу, напісаць там назву новага артыкулу, пазначыць яе як унутраную спасылку (пры дапамозе квадратных дужак [[ і ]]), зрабіць перадпрагляд або захаваць зьмены, і затым клікнуць на гэтую спасылку.

Заўвага: Гэты мэтад таксама можа прывесьці да стварэньня старонкі-сіраціны (гл. вышэй).

Далейшыя дзеяньні — такія ж як, і пры рэдагаваньні існуючага артыкулу.

Крыніцы Edit

  1. На падставе: Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki