Fandom

Radavod Wiki

Як рэдагаваць існуючы артыкул

56pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдагаваньня існуючага артыкула.

Рэдагаваць вельмі лёгка: проста націснуць спасылку рэдагаваць, адчыніцца акенца з існуючым тэкстам артыкула.
Калі Вы трапілі на старонку рэдагаваньня, далей трэба:

  1. зрабіць вашыя зьмены ў тэксьце, дадаць нешта новае ці выправіць памылку;
  2. напісаць кароткае апісаньне зьменаў у адпаведным акенцы;
  3. націснуць Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля Вашага ўдзелу;
  4. калі атрыманы тэкст Вас задавальняе, націснуць Захаваць старонку.

Каб адмяніць рэдагаваньне, дастаткова выканаць каманду «вярнуцца назад» у Вашым браўзэры.

Рэдагаваць можна і ня проста ў акне браўзэра, а скапіяваць тэкст артыкулу ў Ваш улюбёны тэкставы рэдактар. Пры гэтым Вы зможаце пракантраляваць артаграфію, і да таго ж захаваць зьмены і пазьбегнуць страты ў выпадку адключэньня сувязі.

Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.

Не абавязкова намагацца зрабіць адразу дасканалы артыкул. Кожны артыкул заўжды можна адрэдагаваць, дапоўніць, падкарэктаваць. Ня трэба баяцца рэдагаваць артыкул, Radavod Wiki створана менавіта для гэтага: каб кожны мог дапамагчы. Але калі Вы ўсё-такі ня ўпэўнены, што зробіце ўсё добра, тады перад тым, як рэдагаваць нейкі артыкул, патрэніруйцеся ў пясочніцы. Тыя, хто не жадаюць зьмяняць сам артыкул, могуць напісаць свае заўвагі на старонцы гутарак, якая можа быць створаная або існуе для кожнага артыкула.

Фарматаваньне ў Вікі Edit

Для выдзяленьня, аздабленьня тэкста рознымі стылямі і пазначэньня структуры тэкста ў Вікіпэдыі існуе спэцыяльная мова фарматаваньня. Карыстайцеся памяткай, поўную даведку можна пабачыць на старонцы Вікі-фарматаваньне.

Перад тым як захаваць Edit

Перад тым як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы няўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц — пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод слоў) — іх трэба выдаліць. (Для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену». Таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox.)

Крыніцы Edit

  1. На падставе: Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki