FANDOM


Vładimir (Stiepan) Michajłovič Strielcov
Vladimir Strielcov.jpg
Дата нараджэньня 5 студзеня 1905
Месца нараджэньня Sciah Rasieji.png в. Шышкава, Валакаламскі павет,

Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 21 верасьня 2001
Месца сьмерці Sciah RB 1995.png Менск, Рэспубліка Беларусь
Нацыянальнасьць Sciah Rasieji.png Расеец
Веравызнаньне праваслаўе
Род Стральцовы
Бацька Міхаіл Міхайлаў Стральцоў
Маці Пелагея Герасімаўна Стральцова
Дата шлюбу 1938
Дата шлюбу Sciah BSSR 1937.png Менск, БССР
Жонка Яніна Люцыянаўна Карвацкая

(1920-1989)

Дзеці Віктар Стральцоў (1939-95),

Сяргей Стральцоў (1947),

Ірына Стральцова (1949-2002)

Уладзі́мер Міхайлавіч Стральцоў (па-расейску - Владимир Михайлович Стрельцов, сапраўднае - Сьцяпан Міхайлавіч Стральцоў, па-расейску - Степан Михайлович Стрельцов; псэўданімы - В.Яравы, Степан Шишков; 5 студзеня 1905, в. Шышкава, Валакаламскі павет, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя21 верасьня 2001, Менск, Рэспубліка Беларусь)

Сям'я Edit

Паводле паходжаньня селянін, бацька - Міхаіл Міхайлаў Стральцоў (каля 1880-1915), маці – Пелаґея Ґерасімаўна NN (1883-1943).

Ажаніўся ў 1939 у Менску. Жонка - Яніна Люцыянаўна Карвацкая (1920-1988), зь якой меў трох дзяцей:

  1. Віктар Уладзімеравіч Стральцоў (1939-1995)
  2. Сяргей Уладзімеравіч Стральцоў (1947)
  3. Ірына Ўладзімераўна Стральцова (1949-2002).

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску.

Біяграфія Edit

Адукацыя Edit

У 1915 скончыў вясковую трохклясавую школу.

У 1925-1926 праходзіў рэжысэрскія курсы “Пралеткульту”, у 1927 – кінаакторскія курсы імя Чайкоўскага.

У 1927 няўдала паступаў у Маскоўскі кінатэхнікум.

У 1928-1930 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах.

У 1930 паступіў Маскоўскі ўнівэрсытэт.

У 1931 перавёўся ўва Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі (УДІК). Навучаўся ў Сяргея Эйзэнштэйна, А.Рома, Льва Куляшова.

У 1935 скончыў рэжысэрскі факультэт УДІК.

15 сьнежня 1947-25 лютага 1948 прайшоў курс навучаньня на Аддзяленьні ўдасканаленьня ведаў і падвышэньня кваліфікацыі творчых і кіраўніцкіх работнікаў кінэматаграфіі ў групе рэжысэраў пры УДІК

У 1948-1950 навучаўся ў Вячэрнім унівэрсытэце марксізмы-ленінізму пры Менскім гаркаме КПБ на аддзяленьні працаўнікоў мастацтва

6-27 красавіка 1962 праслухаў курсаў лекцыяў Усесаюзнага сэмінару рэжысэраў, сцэнарыстаў і рэдактараў навукова-папулярнага ў Доме творчасьці "Балшова"

Праца й творчая дзейнасьць Edit

У 1916-1917 працаваў у гарбатні ў Валакаламску.

Улетку 1917 перабраўся ў Маскву, а адтуль у Петраград, дзе да 1919 працаваў у гарбатні

У 1919-1923 быў вучнем сьлесара ў сьлясарнай майстэрні в. Яраполец Валакаламскага павету.

Напрыканцы 1923 з мэтай паступленьня на работніцкі факультэт (не паступіў) пераехаў у Маскву, дзе да 1928 працаваў у выдавецтвах «Прибой» і «Пролетарий», экспэдытарам у газэце «Правда».

У 1924 працаваў у самадзейным тэатры Рэўваенсавету.

У 1928-1930 працаваў матарыстам на заводзе № 24 імя Фрунзэ ў Маскве.

У ліпені 1935-лютым 1936 працаваў асыстэнтам кінарэжысэра на студыі “Мостэхфільм”.

Ад красавіка 1936 да сьнежня 1937 працаваў асыстэнтам рэжысэра на Цэнтральнай студыі кінахронікі Масквы, дзе самастойна зьняў свае першыя кіначасопісы – “Сацыялістычная вёска” ды “Дзень чыгуначніка” (разам з Сатаравай).

У студзені 1938-чэрвені 1941 перавёўся рэжысэрам на Менскую студыю кінахронікі, дзе ім былі змантаваныя кіначасопісы “Савецкая Беларусь” і зьняты шэраг дакумэнтальных кінанарысаў.

У чэрвені 1941 з пачаткам вайны эвакуяваўся ў Куйбышаў

У ліпені 1941-ліпені 1942 працаваў кінарэжысарам на Куйбышаўскай студыі кінахронікі, рабіў кіначасопісы “Савецкая Башкірыя”.

У 1942 перавёўся ў Іркуцк, дзе працаваў да лютага 1948. Тут ім былі створаныя кіначасопісы “Ўсходняя Сыбір” і кінафільм “Дваццацігодзьдзе”.

У траўні 1948 вярнуўся ў Менск, дзе ўладкаваўся на кінастудыю “Беларусьфільм”. Тут ім былі створаныя фільмы ўсіх жанраў.

У красавіку 1948-1950 у асноўным выпускаў кіначасопісы "Савецкая Беларусь", пасьля перайшоў на паўнавартасную рэжысэрскую працу.

У 1951 працаваў пазаштатным карэспандэнтам газэты "Мінская праўда", дзе друкаваў свае артыкулы, нарысы й карэспандэнцыі. У №8 часопісу "Беларусь" надрукаваў апавяданьне "Ў Менску й на Волзе".

Найлепшым посьпехам У.Стральцова лічыцца зьняты ў 1959 дакумэнтальны фільм "Праўда пра сэктантаў-пяцідзесятнікаў". Дадзеная кінастужка атрымала шэраг узнагарод (прыз фэстывалю Прыбалтыйскіх рэспублік і Беларусі, дыплём ІІІ-га Ўсесаюзнага фэстывалю ў Менску). У гэтым фільме ўпершыню былі выкарыстаныя здымкі прыхаванай камэрай.

У 1961-1968 працаваў на Менскай студыі навукова-папулярных і кранікальна-дакумэнтальных фільмаў, ад 1968 - зноў на "Беларусьфільме".

У 1964-1975 чытаў лекцыі па кінарэжысуры на факультэце грамадзкіх прафэсіяў Менскага палітэхнічнага інстытуту (цяпер БНТУ).

1 чэрвеня 1965 выйшаў на пэнсію

Займаўся таксама журналіскай дзейнасьцю. Друкаваўся (часам пад псэўданімам В.Яравы) у газэтах "Советская Якутия", "Мінская праўда", "Літаратура і мастацтва", часопісе "Беларусь".

Грамадзкая дзейнасьць Edit

У 1923-1930 сябар Усезаюзнага ленінскага камуністычнага зьвязу моладзі (ВЛКСМ)

Ад 1924 сябар прафзьвязу

У 1948 уступіў у прафзьвяз працаўнікоў культуры

У 1950-1951 у розрух антысэміцкае кампаніі ў СССР разам з рэжысэрамі Навумам Вейняровічам і Шульманам і рэдактарам Харыкам "за кампанію, каб не прагучала папроку ў антысэмітызьме" быў працягнуты да справы за фальсыфікацыю і падфарбоўку рэчаіснасьці. Паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 1 лютага 1951, прадугледжвалася яго адхіленьне ад працы і прыяцягненьне да судовае адказнасьці "за правакацыйныя дзеяньні"[1].

У 1951 уступіў ува Ўсесаюзнае таварыства “Веды”

5 лістапада 1957 уступіў у Зьвяз кінэматаграфістаў СССР

У 1957 уступіў у новаўтвораны Беларускі саюз кінэматаграфістаў[2]. Займаў пасаду старшыні камісіі па працы з кінааматарамі.

1 верасьня 1958 уступіў ува Ўсесаюзнае ордэна Чырвонага штандару добраахвотнае таварыства судзейнічаньня арміі, лятунству й флёту (ДОСААФ)

У 1992 (?) уступіў у Арганізацыю вэтэранаў вайны й працы Рэспублікі Беларусь

Узнагароды Edit

28 чэрвеня 1946 за доблесную й самаадданую працу ў пэрыяд ВАВ узнагароджаны мэдалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”

11 красавіка 1950 за працу ў савецкай кінэматаграфіі ўзнагароджаны мэдалём "За працоўнае адрозьненьне"

5 студзеня 1965 нададзенае званьне “Ўдарнік камуністычнае працы”

5 чэрвеня 1967 узнагароджаны значыкам “Выдатнік кінэматаграфіі СССР”

У 1967 узнагароджаны "Ганаровай Граматай Вярхоўнае Рады БССР"

9 красавіка 1970 нададзенае званьне “Ўдарнік камуністычнае працы”

1974 узнагароджаны "Ганаровай Граматай Вярхоўнае Рады БССР"

28 студзеня 1976 узнагароджаны мэдалём “Вэтэран працы”

У 1979 узнагароджаны "Ганаровай Граматай Дзяржкіно СССР і ЦК прафзьвязаў культуры"

5 студзеня 1995 атрымаў падзяку ад Федэрацыі прафзьвязаў Беларусі

Узнагароды на кінафэстывалях Edit

У 1960 на ІІ кінафэстывале Прыбалтыйскіх рэспублік і Беларусі ў Рызе за фільм "Праўда пра сэктантаў-пяцідзесятнікаў" узнагароджаны пераходзячым крыштальным кубкам і дыплёмам фэстывалю.

У 1960 на ІІІ Усесаюзным кінафэстывалі ў Менску ўзнагароджаны дыплёмам за рэпартажныя здымкі.

У 1972 на І праглядзе-конкурсе фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" ганараваны дыплёмам за лепшую рэжысуру ў навучальным фільме "Першасная апрацоўка лёну".

У 1976 на V Усесаюзным кінафэстывалі сельскагаспадарчых фільмаў у Куйбышаве за кіназборнік "Сельская гаспадарка Беларусі" № 4 нададзеная першая прэмія, дыплём 1-е ступені і прыз саўгасу "Камсамольскі".

У лютым 1983 на ХІ праглядзе-конкурсе фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" ганараваны дыплёмам за лепшую рэжысурскую працу ў кіначасопісе "Сельская гаспадарка Беларусі" № 3 за 1982.

У 1983 на Усесаюзным кінафэстывалі сельскагаспадарчых фільмаў у Ташкенце нададзеная першая прэмія і дыплём 1-е ступені за кіназборнік "Сельская гаспадарка Беларусі" № 3 за 1982.

Фільмаграфія Edit

У якасьці рэжысэра Edit

  1. Сацыялістычная вёска (1936, кіначасопіс, разам з Сатаравай)
  2. Дзень чыгуначніка (1937)
  3. Калгас “Крэпасьць абароны” (1939, дакумэнтальны кінанарыс)
  4. У вызваленым Беластоку (1939, дакумэнтальны кінанарыс)
  5. Дваццацігодзьдзе (2 часткі, 1943)
  6. Белавеская пушча (1951-1952, мастацка-відавы фільм, рэжысэр-пастаноўшчык)
  7. Пяюць жаўранкі (1953, мастацкі фільм, 2-і рэжысэр)
  8. Хто сьмяецца апошнім (1954, мастацкі фільм)
  9. Беларускі канцэрт (1955, мастацкі фільм, рэжысэр-пастаноўшчык)
  10. На зямлі Беларускай (1957, дакумэнтальны фільм)
  11. Яны ўступаюць у жыцьцё (1958, мастацка-дакумэнтальны кінанарыс)
  12. Праўда пра сэктантаў-пяцідзесятнікаў (1959, дакумэнтальны фільм)
  13. Крыніца пладавітасьці (1960, навукова-папулярны)
  14. Наш народны (1961, дакумэнтальны кінанарыс)
  15. Дзень Рэспублікі (1962, дакумэнтальны рэпартажны фільм)
  16. Беларускія напевы (1963, фільм-канцэрт)
  17. Выпадак на навасельлі (1963, гульнявы фільм-кароткамэтражка)
  18. Паўлік (1964, гульнявы фільм-кароткамэтражка)
  19. Няхай маўчаць сырэны (1965, гульнявы фільм-кароткамэтражка)
  20. Думкі й выявы (1965, дакумэнтальны кінанарыс)
  21. Саюзьнікі мэталу (1965, навукова-папулярны фільм)
  22. Пранікненьне ў мэтал (1966, навукова-папулярны фільм)
  23. Хто вінаваты (1967, гульнявы фільм)
  24. Кінь запалкі (1967, гульнявы фільм-кароткамэтражка)
  25. Вёска й дойлід (1968, дакумэнтальная кароткамэтражка)
  26. Першы партрэт (1970, дакумэнтальная кароткамэтражка)
  27. Тэхніка бясьпекі пры эксплюатацыі будаўніча-дарожных машынаў (1971, навукова-папулярны фільм)
  28. Правілы паводзінаў насельніцтва пры пагрозе нападу праціўніка (1974, навукова-папулярны фільм)
  29. Бясьпека на лентачных канвэерах (навукова-папулярны фільм)
  30. Бурэньне на ваду (1971, навучальны фільм)
  31. Першасная апрацоўка лёну (1972, навучальны фільм)
  32. Камплект абсталяваньня харчацэху сьвінагадоўчых фэрмаў (1973, навучальны фільм)
  33. Палонныя вартавое вежы (1975, дакумэнтальны фільм)
  34. Справа ўсіх і кожнага (1975, дакумэнтальны фільм)
  35. Люцэрна (1980, навукова-папулярны фільм)
  36. Фабрыка ялавічыны (1981, навукова-папулярны фільм)
  37. Апрацоўка харчовага люпіну прагрэсыўнай тэхналёгіяй (1984, навукова-папулярны фільм)

У якасьці сцэнарыста Edit

  1. Дваццацігодзьдзе (2 часткі, 1943)
  2. На зямлі Беларускай (1957, дакумэнтальны фільм)
  3. Праўда пра сэктантаў-пяцідзесятнікаў (1959)
  4. Эндэмічны зоб
  5. Беларускае шкло
  6. Келіх гарэлкі
  7. Вёска й дойлід (1968, дакумэнтальная кароткамэтражка)
  8. Справа ўсіх і кожнага (1975, дакумэнтальны фільм)

У якасьці актора Edit

  1. Сьвята (1988, кароткамэтражка)[3]

Публікацыі Edit

  1. Кинорежиссер В.Стрельцов. Ысыах на союзном экране // Советская Якутия – 10 августа 1945, № 157 (749)
  2. В.Стральцоў. У мастацкім совеце кіностудыі “Беларусьфільм” // “Мастацтва і літаратура” – 1950(?)
  3. В. Стральцоў, Я.Антошын. Пра халодную ваду і марожанае // ???? – 1951 (?)
  4. Новыя кіначасопісы // “Літаратура і мастацтва” – 10 сакавіка 1951
  5. В.Стральцоў. Майстры аддзелачных работ // “Мінская праўда” – 20 красавіка 1951, № 79
  6. В.Яравы. Адзіным працоўным фронтам // “Мінская праўда”– 28 красавіка 1951, № 85/128
  7. В.Стральцоў. Скараснікі // “Мінская праўда” – 5 мая 1951, № 89
  8. В.Стральцоў. На добраўпарадкаванні новага парка // “Мінская праўда”– май (?) 1951
  9. В.Стральцоў. Інтэрнат здаць у тэрмін // “Мінская праўда”– май (?) 1951
  10. Зробім Ленінскі раён адным з прыгажэйшых раёнаў Мінска // “Мінская праўда”– 28 мая 1951, № 106
  11. Сесія Ленінскага раённага Совета дэпутатаў працоўных // “Мінская праўда”– № 108/151
  12. В.Стральцоў. У будаўнікоў // “Мінская праўда”– № 109/152
  13. В.Стральцоў. На цэнтральнай магістралі // “Мінская праўда”– № 113/156
  14. В.Стральцоў. Поспехі маладых інструмеентыльшчыкаў // “Мінская праўда” – 16 чэрвеня 1951, № 119/162
  15. Сход будаўнікоў Кагановіцкага раёна // “Мінская праўда” – № 125
  16. Узоры стаханаўскай працы // “Мінская праўда” – 30 чэрвеня 1951, № 129
  17. В.Стральцоў. У Мінску і на Волзе // “Беларусь” – жнівень 1951, № 8 (85)

Спасылкі Edit

Зноскі Edit

  1. Людмила Рублевская, Виталий Скалабан. Хрустальные бокалы и воз зерна // СБ - Беларусь Сегодня, 27 июня 2008
  2. Саюз кінематаграфістаў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14.: Рэле - Слаявіна. - Мн.: БелЭН, 2002 - 227 ст.
  3. Стрельцов Владимир Михайлович

Вонкавыя спасылкі Edit

  1. Правда о сектантах-пятидесятниках (дакумэнтальны фільм, 1959)

Літаратура Edit

  1. Я.Крупеня. Справа ўсіх // “Настаўніцкая газета” – 5 студзеня 1947
  2. Новыя фільмы (калгас “Рассвет” – глядзець)
  3. Юткевич С. И. Кинословарь в 2-х томах. - Москва, Советская энциклопедия, 1966
  4. Людмила Рублевская, Виталий Скалабан. Хрустальные бокалы и воз зерна // СБ - Беларусь Сегодня, 27 июня 2008

Крыніцы Edit

  1. Асабістыя дакуманты
  2. Успаміны

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki