FANDOM


Pavał Płatanionak Sidarovič
Дата нараджэньня 30 студзеня 1909
Месца нараджэньня Sciah Rasieji Каты, Гарбацэвіцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 7 лістапада 1941
Месца сьмерці Flag of Nazi Germany (1933-1945) Бабруйск, 203 ахоўная дывізія,

Тылавы раён групы арміяў "Цэнтар" вэрмахту,

Трэці Райх

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Сідаровічы
Бацька Платон Васілёнак Сідаровіч
Маці Алена Хведараўна Пыж
Дата шлюбу 30 чэрвеня 1935
Месца шлюбу Sciah SSRB 1919-1937 Сычкава, Сычкаўскі сельсавет,

Бабруйскі раён, БССР

Жонка Ніна Сьцяпанаўна Мяцельская

(1912-1998)

Дзеці Пятро Сідаровіч (1936-2004)

Уладзімер Сідаровіч (1939-1994)

Павал Платанёнак Сідаровіч (17 (30) студзеня 1909, Каты, Гарбацэвіцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя - 7 лістапада 1941 (?), Бабруйск, 203 ахоўная дывізія, Тылавы раён групы арміяў "Цэнтар" вэрмахту, Трэці Райх)

Сям'я Edit

Бацька - Платон Васілёнак Сідаровіч (1874-1956), маці - Алена Хведараўна Пыж (1875-?).

30 чэрвеня 1935 у вёсцы Сычкава пабраўся шлюбам з Нінай Сьцяпанаўнай Мяцельскай (1912-1998). Дзеці:

  1. Пятро Паўлёнак Сідаровіч (1 траўня 1936-5 кастрычніка 2004)
  2. Уладзімер Паўлёнак Сідаровіч (13 кастрычніка 1939-25 ліпеня 1994)

Рэлігія Edit

Ахрышчаны 23 студзеня (5 лютага) 1909 у Панюшкавіцкай праваслаўнай царкве. Хросныя бацькі - жаўнер Павал Міхалёнак Сахон і Хадосься Міхалаўна Вусава, дзявіца, зь Міраціна.

Біяграфія Edit

У 1940 удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне.

Улетку 1941 паўторна мабілізаваны ў Чырвоную армію, быў узяты ў палон ля вёскі Гарбацэвічы Бабруйскага раёну.

7 лістапада 1941 (?) спалены немцамі падчас зьнішчэньня лягеру ваеннапалонных у Бабруйскай фартэцыі:

"У хуткім часе гітлераўцы вырашылі расправіцца з палоннымі. Свой крывавы план яны прымеркавалі да свята Кастрычніка. Яшчэ задоўга да гэтага дня на гарышча і ў закрытыя памяшканні казармаў былі дастаўлены лёгкія на загаранне рэчывы. Пажар пачаўся, як і прадугледжвалася камендантам лагера, 7 лістапада. Вакол казармаў загадзя было пастаўлена па кулямёту кожнага боку. Таму людзі, якія выбягалі з палаючых памяшканняў, траплялі пад перакрыжаваны агонь, які да таго ж вёўся з блізкай адлегласці. Вельміж многія, дзеля таго каб выратавацца, падалі на зямлю, прытвараліся забітымі. Некаторыя паспелі схавацца ў патаемных месцах казармаў і падвалаў. Узмоцненая ахова лагера не здымалася да 5 гадзін раніцы 9 лістапада. Забітыя, параненыя і тыя людзі, што сцішыліся, каб выжыць, ляжалі ўвесь гэты час пад адкрытым небам. Калі толькі хто-небудзь спрабаваў паварушыцца — раздавалася кулямётная чарга. Фашысты за ўвесь гэты час на тэрыторыю лагера не ўваходзілі. Толькі на досвітку ў ранішняй цішыні прагучала каманда: «Жывым устаць і сабрацца ў адно месца!» Пачалася праца. Ваеннапалонныя складвалі сваіх забітых сяброў на насілкі, тачкі, вазы і вывозілі целы мерцвякоў за крапасны вал, на Бярэзінскі фарштат, дзе іх закопвалі ў равах. Раненых, якія не маглі ўзняцца і працаваць, гітлераўцы дабівалі на месцы.

На тэрыторыі крэпасці, дзе ўтрымлівалася тады 17 тысяч чалавек, толькі за адну ноч ад пажару загінула 1700 ваеннапалонных. (Спраўка дзяржаўнага архіўнага ўпраўлення Германіі. Патсдам, 1990)".[1]

Паводле афіцыйных дакумантаў, выбыў са сьпісу савецкіх жаўнераў у жніўні 1944[2].

Спасылкі Edit

  1. Памяць. Бабруйск. - Мн.: Вышэйшая школа, 1995. - 370-371 ст.
  2. ЦАМО, ф. 5, в. 18004, № 457 - База дадзеных Мемориал

Крыніцы Edit

  1. Асабістыя дакуманты
  2. Успаміны
  3. НГАБ, ф. 136, в. 52, № 75 - Мэтрычная кніга Панюшкавіцкае праваслаўнае царквы, 1909

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki