FANDOM


Michał Mikalonak Hacak
Дата нараджэньня 18 траўня 1881
Месца нараджэньня Sciah Rasieji Лейчыцы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Гацакі
Бацька Мікола Васілёнак Гацук
Маці Фёкла Кузьмінаўна Вяроўка
Жонка Вольга NN (1898-?)
Дзеці Віктар Гацак (1921-?),

Вера Гацак (1923-?)

Міхал Мікалёнак Гацак (6 (18) траўня 1881, Лейчыцы, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя-пасьля 1932)

Сям'я Edit

Бацька - Мікола Васілёнак Гацук (1839-1903), маці - Фёкла Кузьмінаўна Вяроўка (1847-?).

Жонка – Вольга NN (1898-?). Дзеці:

  1. Віктар Міхалёнак Гацак (1921-?)
  2. Вера Міхайлаўна Гацак (1923-?)

Рэлігія Edit

Ахрышчаны 9 (21) траўня 1881 у праваслаўе ў сяле Міхалёва Бортніцкае воласьці.

Дзейнасьць Edit

У 1903-1906 служыў шарагоўцам у тэлеграфнай камандзе ў Порт-Артуры.

У 1904-1905 удзельнічаў у расейска-японскай вайне, быў у японскім палоне.

У 1906-1907 займаўся садоўніцтвам у Лейчыцах.

У 1907-1909 займаўся рознымі працамі ў Іркуцку й Чыце.

У 1909-1924 на Амурскай чыгунцы працаваў дзясятнікам, наглядальшчыкам, загадчыкам тэлеграфнай майстэрні ў г. Свабодным, на ст. Магоча – кантралёрам-мэханікам сувязі, на ст. Ерафей Паўлавіч – кантралёрам-мэханікам, на ст. Магдагачы, на ст. Біра – на той самай пасадзе.

У 1915 скончыў народную вучэльню ў Бортніках.

У 1924-1925 быў бяз службы, жыў на станцыі Завітая, займаўся праводкай электрычных дротаў.

У 1925 – у Хабараўску, у 1931 – перамешчаны на ст. Біра ў той самай пасадзе.

У 1932 працаваў памочнікам начальніка станцыі сувязі, пражываў на станцыі Біра Ўсурыйскае чыгункі.

Перасьлед Edit

20 лютага 1932 арыштаваны ТА АДПУ ст. Біра, абвінавачваўся паводле артыкулу 58-10 КК РСФСР “за антысавецкую агітацыю супраць мерапрыемстваў, якія ладзяцца савецкай уладай”.

6 сакавіка 1932 асуджаны лінейна-транспартнай пракуратурай, справа спыненая празь недаказанасьць; вызвалены з-пад варты.

8 ліпеня 1999 рэабілітаваны па заключэньні пракуратуры Омскае вобласьці Расейскае Фэдэрацыі згодна з законам РФ ад 18 кастрычніка 1991

Крыніцы Edit

  1. Гоцак Михаил Николаевич. Жертвы политического террора в СССР
  2. Архіў упраўленьня ФСБ РФ па Хабараўскім краі, справа № П-84276

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki