Fandom

Radavod Wiki

Мікола Гарасімёнак Гацук

57pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share
Mikoła Harasimionak Hacuk
Дата нараджэньня 1916
Месца нараджэньня Sciah Rasieji.png Атрошкавічы,

Гарбацэвіцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi.png Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Гацукі
Бацька Гарасім Мінёнак Гацук
Маці Лізавета Міхалаўна Цьвірко

Мікалай Гарасімёнак Гацук (1916, Атрошкавічы, Гарбацэвіцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня Расейская імпэрыя-?)

Сям'я Edit

Бацька - Гарасім Мінёнак Гацук (1893-?)

Маці - Лізавета Міхалаўна Цьвірко (1890-?)

Служба ў войску Edit

У 1940 удзельнік Савецка-фінскае вайны.

У чэрвені 1941 паўторна мабілізаваны ў Чырвоную армію. Старшына, камандзір аддзяленьня кабэльна-шоставае роты 2-га асобнага палку сувязі 2-е Паветранае Арміі.

“У пэрыяд правядзеньня апэрацыі пад г.Варонежам напрыканцы траўня й напачатку чэрвеня месяца 1942 г. ува ўмовых бесьперапынных бамбаваньняў р-на знаходжаньня вузлу сувязі тав. Гацук з групай ваяроў раней за тэрмін навёў 6 шлейфаў на вузел сувязі і забясьпечыў устойлівасьць іх працы. У г.Ялец на заданьне камандаваньня было загадана старшыне Гацук пабудаваць сталую лінію ў 6 правадоў на адлегласьці 5 клм., на працягу 3 дзён.

Каманда старшыны Гацук без адпачынку напрацягу двух сутак выканала гэты загад, скончыўшы працу раней за тэрмін на адны суткі. Гэтым самым дала магчымасьць хутка перанесьці вузел сувязі на новае месца й вывезьці з-пад удару варожае авіяцыі.

Пры арганізацыі вузлу сувязі 2-е ВА ў м.Чамлык каманда старшыны Гацук напрацягу двух сутак навяла 160 клм. тэлеграфных шлейфаў па слупох, выканаўшы заданьне раней за тэрмін на двое сутак. Якасьць працы шлейфаў была выдатная. Пры правядзеньні наступальных апэраццыяў шостае арміі ў сьнежні месяцы 1942 г. у раёне Верхняя Гнілуша тав. Гацук з трыма ваярамі ў надзвычай сьціснутыя тэрміны па гурбах уручную навёў 40 клм. палявых лініяў.

Лініі працавалі ўстойліва, кіраваньне авіяцыяй і выклік яе на поле бою быў зьдзейсьнены своечасова. Старшына Гацук сваім асабістым прыкладам заўжды цягне ваяроў на хуткае выкананьне баявых заданьняў. Адданы справе партыі ЛЕНІНА-СТАЛІНА і Сацыялістычнай Радзіме. Годны высокай урадавай узнагароды ордэна “ЧЫРВОНАЙ ЗОРКІ”.”

31 сьнежня 1942 узнагароджаны “Мэдалём Адвагі”

Крыніца Edit

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki