Radavod Wiki
Advertisement
Mikoła Vasilonak Hacuk (Hacak)
Дата нараджэньня 1839 ці 1843
Дата сьмерці 12 кастрычніка 1903
Месца сьмерці 30px Лейчыцы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Гацакі
Бацька Васіль Гацук
Маці Зяновія Яўхімаўна NN
Дата шлюбу 12 лютага 1865
Месца шлюбу 30px Дваранінавічы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Жонка Фёкла Кузьмінаўна Вяроўка (1847-?)
Дзеці Ульлян Гацак (1866-?), Антон Гацак (1873-?),

Іван Гацук (1874-75), Макар Гацак (1879-1880),

Міхал Гацак (1881-?), Хведар Гацак (1884-1901)

Мікола Васілёнак Гацук (Гацак) (1839 ці 1843 - 29 верасьня (12 кастрычніка) 1903, Лейчыцы, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя)

Сям'я[]

Бацька - Васіль Гацук, маці - Зяновія Яўхімаўна NN (1822-1890).

Ажаніўся 31 студзеня (12 лютага) 1865 ў Дваранінавічах. Жонка - Фёкла Кузьмінаўна Вяроўка (1847-?). Сьведкі па жаніху - Сьцяпан Якаўлёнак Ламанос і Іван Агеёнак Манько, па нявесьце - Іван Хведаронак Краўчанок і Іван Якімёнак Махлакоў.

Дзеці:

  1. Ульлян Мікалёнак Гацак (1866-?)
  2. Антон Мікалёнак Гацак (1873-?)
  3. Іван Мікалёнак Гацук (1874-1875)
  4. Макар Мікалёнак Гацук (1879-1880)
  5. Міхал Мікалёнак Гацак (1881-пасьля 1932)
  6. Хведар Мікалёнак Гацак (1884-1901)

Біяграфія[]

Селянін, працаваў у маёнтку Рыньня. Быў пісьменным.

Прыкладна ў 1866-1873 служыў у расейскай імпэратарскай арміі, даслужыўся да званьня старшэйшага вунтар-афіцэра.

10 лютага 1862 у Дваранінавічах хросны Піліпа, сына Конана Якімёнка Вяроўкі й Ганны Піліпаўны зь Лейчыцаў

26 ліпеня 1882 у Міхалёве сьведка на шлюбе Марка Данілёнка зь Лейчыцаў і Настасьсі Мартынаўны Манько з Дваранінавічаў

7 кастрычніка 1882 у Міхалёве сьведка на шлюбе Піліпа Кананёнка Вяроўкіна зь Лейчыцаў і Аграфены Кліменатаўны Арэшкі з Узногі

У 1884-1886 судзіўся із сваім стрыечным братам Якімам Міхалёнкам Гацаком за права валоданьне родавымі землямі - 27 дзесяцін 290 сажаняў (29,63 гактары). На момант пачатку разьбіральніцтва валодаў толькі адной дзесяцінай (1,09 гактары), у той час як бязьдзетны Якім - паловай земляў, а ўдава брата Івана Агапа - астатнімі землямі. У выніку 25 чэрвеня 1884 змог дамагчыся атрыманьня чвэрці родавае зямлі, але ня здолеў супрацьстаяць перадачы Якімам зямлі Сямёну Арэшку й захаваньня яе ў рукох Гацакоў.

20 студзеня 1891 у Міхалёве сьведка на шлюбе Ісака Паўлёнка Шафара з Дваранінавічаў і Марыі Кіпрыянаўны Равуцкай зь Лейчыцаў

У 1896-1897 разам з пляменьнікам Міхалам Іванёнкам Гацаком паўторна судзіўся з Паўлам Семянёнкам і Ульлянай Лук'янаўнай Арэшкамі супраць незаконнай перадачы ім паловы родавых земляў Гацакоў, што належылі Якіму Гацаку. Сьцьвярджаў, што ўва ўмовах адсутнасьці ў Якіма дзяцей ён разам з пляменьнікамі зяўляўся адзіным законным спадчыньнікам змаёмасьці стрыечнага брата, што Сямён Арэшка быў несваяком, а прымаком-здольнікам у Якіма і атрымліваў за гэта грошы, што тастамэнт Якіма ад 8 сьнежня 1884 на зямлю быў прызнаны ў неадпаведнасьці заканадаўству. Таксама зьвяртаў увагу на ўпярэджанасьць судзьдзі ў 1884. на тое, што той не даваў яму выступаць у судзе й ня выслухаў сьведкаў. Тым ня менш рашэньне суду ад 1884 засталося нязьменным.

17 кастрычніка 1899 у Міхалёве сьведка на шлюбе Зьмітра Іванёнка Балдзянкі з Хімоў й Аляксандры Аляксееўны Шынц з Дваранінавічаў

Памёр ад запаленьня лёгкіх, пахаваны 31 верасьня (14 кастрычніка) 1903 на вясковых могілках у Лейчыцах.

Крыніцы[]

  1. Мэтрычныя кнігі Дваранінавіцкае праваслаўнае царквы Бабруйскага павету: НГАБ, фонд 136, вопіс 18, № 32, 41, 46 - 1862, 1865, 1866 гады;
  2. Мэтрычныя кнігі Міхалёўскае праваслаўнае царквы Бабруйскага павету: Фонд 136;
  3. Справа па скарзе Гацака, селяніна в. Лейчыцы Бортніцкай вол. Бабруйскага пав., на перадачу яго спадчыннага надзела сваякам (1884-1886). НГАБ, фонд 242, вопіс 1, справа 3472;
  4. Справа па скарзе Гацакоў, сялян в. Лейчыцы Бортніцкай вол. Бабруйскага пав., на недапушчэнне іх да карыстання спадчынным участкам зямлі сялянамі Арэшкамі (1896-1897): НГАБ, фонд 242, вопіс 1, справа 3471.

Катэгорыя:Асобы па альфабэце Катэгорыя:Гацакі Катэгорыя:Памерлі 12 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1903 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Лейчыцах

Advertisement