FANDOM


Mihuckija
Краіна паходжаньня Sciah Bielarusi Беларусь
Статус да 1917 году сяляне
Веравызнаньне праваслаўе
Першы з роду Ігнат Мігуцкі (1780-?)
Параднёныя роды Мяцельскія

Мігуцкія (Mihuckija) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1850-х гадоў пражывалі ўва ўрочышчы Новікі і вёсцы Красная Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі.

Варыянты напісаньня Edit

Па-расейску – Мигутский, Мигуцкий.

Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы – Мигутскій.

Гісторыя роду Edit

Прозьвішча Мігуцкі ўзьнікла ад назвы населенага пункту з асновай “мігут” альбо "мігуч" пры дапамозе суфіксу -ск-.

Першы вядомы прадстаўнік – Кузьма Ігнацёнак Мігуцкі (каля 1812-1884), які пасьля службы ў расейскай арміі вырашыў застацца на Бабруйшчыне, ажаніўшыся тут каля 1855.

Застаецца нявысьветленай роднасьць Бабруйскае галіны роду зь іншымі носьбітамі прозьвішча Мігуцкі, якія, перадусім, жылі ў Ігуменскім (вёска Блонь) і Барысаўскім паветах Менскае губэрні. У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў другой палове ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе.

Радавод Edit

Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.

Даты ў дужках пасьля даты нараджэньня пазначаюць дату хросту, пасьля даты сьмерці - дату пахаваньня. Да Новікі й Красная адносіліся да прыходу царквы ў Панюшкавічах.

І пакаленьне Edit

Ігнат Мігуцкі (каля 1780-?)

ІІ пакаленьне Edit

Кузьма Ігнацёнак Мігуцкі (1812-21 (23) кастрычніка 1884, Красная), ж. - Уршуля Янаўна (1821-25 (27) сьнежня 1884, Красная)

ІІІ пакаленьне Edit

Настасься Кузьмаўна Мігуцкая (1861, урочышча Новікі -?), м. - 1 лістапада 1881, Панюшкавічы, Адам Савасьцёнак Мяцельскі (1847, Красная-?)

Крыніцы Edit

1. Мэтрычныя кнігі Панюшкавіцкае праваслаўнае царквы // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: фонд 136