FANDOM


Miachied (Miafodź) Ullanionak Hacak
Miafodz Hacak z druhoj zonkaj i dackoj Vieraj.jpg
Мяхед Гацак разам з другой жонкай Вольгай і дачкой Верай
Дата нараджэньня 24 траўня 1903
Месца нараджэньня Sciah Rasieji.png Лейчыцы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 5 лістапада 1979
Месца сьмерці Sciah BSSR 1951.svg Міхалёва, Бортніцкі сельсавет,

Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi.png Беларус
Расавы тып норда-пантыд, заходні балтыд ці норда-балтыд[1]
Веравызнаньне праваслаўе
Род Гацакі
Бацька Ульлян Мікалёнак Гацак
Маці Параскевія Карпаўна NN
Жонка 1 Варвара Ўладзімераўна Шырокая

(1903-1942)

Жонка 2 Вольга Піліпаўна Оргіш

(1917-1956)

Жонка 3 Тамара Парфёнаўна Бялоўская

(1912-1973)

Дзеці 1 Мікалай Гацак (1928-1982), Уладзімер Гацак (1936-)

Ларыса Гацак (1937-), Соф'я Гацак (1939-2010)

Дзеці 2 Вера Гацак (1948-), Валянціна Гацак (1950-)

Мяхед (Мяфодзь) Ульлянёнак Гацак (11 траўня (24 траўня) 1903, Лейчыцы, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя-5 лістапада 1979, Міхалёва, Бортніцкі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР).

Сям'я Edit

Бацька - Ульлян Мікалёнак Гацак (1866-?), маці - Параскевія Карпаўна NN (1867-1956).

Быў жанаты тройчы. Першая жонка - Варвара Ўладзімераўна Шырокая (1903-1942), другая - Вольга Піліпаўна Оргіш (1917-1956), трэцяя - Тамара Парфёнаўна Бялоўская (1912-1973).

Дзеці ад першага шлюбу:

  1. Мікалай Мефадзёнак Гацак (1928-1982)
  2. Уладзімер Мефадзёнак Гацак (нарадзіўся ў 1936)
  3. Ларыса Мяфодзеўна Гацак (нарадзілася ў 1937)
  4. Соф'я Мяфодзеўна Гацак (1939-2010)

Дзеці ад другога шлюбу:

  1. Вера Мяфодзеўна Гацак (нарадзілася ў 1948)
  2. Валянцінаўна Мяфодзеўна Гацак (нарадзілася ў 1950)

Памёр у шпіталі ў Міхалёве. Пахаваны на вясковых могілках у Лейчыцах.

Рэлігія Edit

Ахрышчаны 12 траўня (25 траўня) 1903 у праваслаўе ў царкве сяла Міхалёва сьвятаром Іванам Шыманоўскім пры ўдзеле псаломшчыка Паўла Мірановіча, хросныя бацькі – Пятро Андраёнак Вяроўкін зь Лейчыцаў і Настасься Яўстахаўна Бяляўская з Дварцу.

Адукацыя Edit

У 1911-1914 навучаўся ў царкоўна-прыходзкай школе.

Служба ў войску Edit

У 1925 упершыню закліканы на вайсковую службу, служыў у 62 артылерыйскім палку.

У 1930-я ўступіў у калгас, быў сябрам камуністычнае партыі.

Польская кампанія 1939 Edit

7 верасьня 1939 мабілізаваны на вялікія навучальныя зборы ў 62-ы артылерыйскі полк, які ўваходзіў у склад 8-е стралковае Менскае Чырвонаштандарнае ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу дывізіі імя Ф.Э.Дзяржынскага. 17-30 верасьня 1939 8-я дывізія ўдзельнічала ў савецкім уварваньні ў Польшчу (у складзе 16-га стралковага корпусу 11-е арміі Беларускага фронту).

17 верасьня 1939 8 СД у складзе Слуцкае групы савецкіх войскаў захапіла Нясьвіж і выйшла да Снова, 18 верасьня дывізія прайшла праз Баранавічы, 19 верасьня дасягнула ракі Шчара, 20-га ўвайшла ў Ружаны. 23 верасьня ля Відамлю немцы абстралялі конны выведбатальён 8-й дывізіі, у выніку чаго 2 чалавекі былі забітыя, 2 параненыя. У адказ быў зьнішчаны нямецкі танк з экіпажам.

Затым 8-я дывізія ўвайшла ў Пружаны. 24 верасьня дывізія ля Берасьця пераправілася праз Заходні Буг. 25 верасьня падначаленая 23-му стралковаму корпусу. 29 верасьня 8-я дывізія заняла Лукаў, 30 верасьня ўдзельнічала ў баях з польскім войскам каля Белай-Падляскай[2].

Савецка-Фінская вайна Edit

7 студзеня 1940 8-я стралковая дывізія была выведзеная з Польшчы. 22 студзеня 1940 яна ўвайшла ў склад войскаў Паўночна-Заходняга фронту й распачала свой удзел у Савецка-фінскай вайне. 24 студзеня 1940 дывізія прыбыла на Карэльскі перашыек у раён вёсак Майніла й Інаніемі (цяпер Пясочнае), знаходзілася ў складзе 13-га стралковага корпусу. 27 студзеня 1940 прыбыла ў вёску Пампала (цяпер Чырвоны Курган). Ад 31 студзеня 1940 на перадавой у складзе 23-га стралковага корпусу, ад 11 лютага 1940 атакавала паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа возера Муалаан-ярві (цяпер Глыбокае). 8 сакавіка 1940 пераданая ў склад 15-га. Выведзеная з памежнае паласы 1 красавіка 1940. 27 красавіка-5 траўня 1940 пераведзеная ў Беларусь у раён Берасьця[3][4].

Звольнены ў запас 20 траўня 1940.

Вялікая Айчынная вайна Edit

Улетку 1941 здолеў пазьбегнуць мабілізацыі ў савtцкае войска, аднак як партыйны мусіў хавацца ад нямецкіх уладаў (сям'я два тыдні была закладніцай у Бабруйскай фартэцыі), а таксама ад савецкіх партызанаў.

30 чэрвеня 1944 мабілізаваны бабруйскім РВК у 146-ы армейскі запасны стралковы полк стралком. У ліпені 1944 пераведзены ў 356-ы артылерыйскі Далёкаўсходні ордэна Аляксандра Неўскага полк, прыняў прысягу 23 жніўня 1944.

Служыў павозачным вайсковага лазарэту. Узнагароджаны мэдаелём "За баявыя заслугі" за тое, што "ён за час зімовых наступальных баёў па зьнішчэньні ўсходне-прускай групоўкі праціўніка ў любых умовах баявой абстаноўкі з клопатам ставіўся да захаваньня конскага складу, які выйшаў з бою па раненьні"[5].

Дэмабілізаваны 17 жніўня 1945. Узнагароджаны 9 чэрвеня 1945 медалём “За ўзяцьцё Кёнігзбэргу”, 9 траўня 1945 – “За Перамогу над Нямеччынай”.

Баявы шлях палка Edit

Полк уваходзіў у склад 102-е Далёкаўсходняе Ноўгарад-Северскае ордэна Леніна Чырвонаштандарнае ордэна Аляксандра Суворава дывізіі. Тая ў сваю чаргу ўваходзіла ў склад 29-га стралковага корпусу 48-е арміі. У ліпені-верасьні й лістападзе 1944 48-я армія ўваходзіла ў склад 1-га Беларускага фронту, у кастрычніку 1944 і сьнежні 1944-лютым 1945 – 2-га Беларускага фронту, сакавіку-траўні 1945 – 3-га Беларускага фронту.

3 верасьня 1944 дывізія, прайшоўшы празь Беларусь выйшла да ракі Нараў. Вяла цяжкія баі на подступах да ракі, за 10-12 кіламетрах ад яе. Месцамі дывізія была змушана пакінуць пазыцыі, месцамі абарона дывізіі была прарваная, аднак тым самым дывізія адцягнула на сябе сілы праціўніка і дазволіла іншым злучэньням корпусу фарсіраваць Нараў.

У верасьні 1944 перапраўленая на Нараўскі пляцдарм, 10-16 кастрычніка 1944 прарывае абарону праціўніка ў раёне вёскі Сьвента-Разалія (Польшча) у баях за пашырэньне пляцдарму на рацэ Нараў каля горада Серацк, затым трымае абарону на пляцдарме да студзеня 1945.

Падчас Усходне-Прускае апэрацыі з 13 студзеня 1945 наступае з Нараўскага пляцдарму, выйшла да Млаўскага ўмацаванага раёну, працягнула наступ у кірунку на Эльбінг, куды выйшла ў студзені 1945, і затым вяла баі ў тым самым раёне, наступаючы на Браўнзбэрг, ліквідуе хайлінгбойльскую групоўку ворага. Так, 21 лютага 1945 вядзе бой каля населенага пункта Шэндамэраў (Усходняя Прусія, цяпер Дамброва). У канцы красавіка-пачатку траўня 1945 часткай сіл вяла баявыя дзеянні на касе Фрышэс-Нэрунг, а іншай часткай выконвала задачы кашталянскай службы ў горадзе Эльбінгу. Скончыла вайну большай часткай у горадзе Браўнзбэрг. 9 траўня 1945 дывізія выйшла ў сяло Толькеміт на ўзбярэжжа заліва Фрышэс-Гаф, насупраць косы Фрышэс-Нэрунг[6].

Далейшае жыцьцё Edit

Верагодна, у 1946-1948 старшыня калгасу "Сёмы зьезда саветаў" у вёсцы Міхалёва-3.

Затым працаваў брыгадырам, загадваў на палявых працах.

Спасылкі Edit

  1. http://www.balto-slavica.com/forum/index.php?showtopic=4254
  2. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BF%D0%BE%D1%85%D0%BE%D0%B4_%D0%A0%D0%9A%D0%9A%D0%90_(1939)
  3. http://ru.wikipedia.org/wiki/8-%D1%8F_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D0%B8%D0%B2%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%8F_(1-%D0%B3%D0%BE_%D1%84%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F)
  4. http://kannas.nm.ru/rkka.htm
  5. podvig-naroda.ru
  6. http://ru.wikipedia.org/wiki/102-%D1%8F_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D0%B8%D0%B2%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%8F_(3-%D0%B3%D0%BE_%D1%84%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F)

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki