Fandom

Radavod Wiki

Макар Данілёнак Пуцікаў

56pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share
Makar Danilonak Pucikaŭ
Дата нараджэньня 31 студзеня 1882
Месца нараджэньня Sciah Rasieji.png Хімы, Бортніцкая воласьць,

Бабруйскі павет, Менская губэрня,

Расейская імпэрыя

Дата сьмерці 8 верасьня 1937
Месца сьмерці Sciah RSFSR 1937.png Цюмень, РСФСР
Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi.png Беларус
Веравызнаньне праваслаўе
Род Пуцікавы
Бацька Даніла Раманёнак Пуцікаў
Маці Палагея Сьцяпанаўна NN
Муж Марфа Аляксандраўна NN
Дзеці Хрысьціна, Марына, Мікола,

Аляксей, Мітрафан, Васіль, Фёкла,

Марыя, Пятро, Натальля

Макар Данілёнак Пуцікаў (19 (31) студзеня 1882, Хімы, Бортніцкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя - 8 верасьня 1937, Цюмень, РСФСР)

Сям'я Edit

Бацька - Даніла Раманёнак Пуцікаў (1850-?), маці - Палагея Сьцяпанаўна (1850-1892).

Жонка - Марфа Аляксандраўна (каля 1882-пасьля 1945), хатняя гаспадыня. Дзеці (на 1937):

  1. Хрысьціна Пуцікава (1903-1937), вартаўніца Веліжанскае царквы
  2. Марына Пуцікава (14 (27) ліпеня 1905-?), працавала ў прамкалгасе, жыла ў сяле Верхняя Таўда
  3. Мікола Пуцікаў (1909-?), працаваў на лесахіміі, жыў на Баітаўскіх хутарох Аляксандраўскага сельсавету Веліжанскага раёну Омскае вобласьці.
  4. Аляксей Пуцікаў (1912-?), хлебароб, жыў на Баітаўскіх хутарох
  5. Мітрафан Пуцікаў (3 (16) чэрвеня 1913-?)
  6. Васіль Пуцікаў (1915-?), камбайнэр у МТС, жыў у сяле Веліжаны
  7. Фёкла Пуцікава (Мацюшкіна) (1918-?), жыла ў Цюмені
  8. Марыя Пуцікава (1921-?), жыла на Баітаўскіх хутарох
  9. Пятро Пуцікаў (1923 ці 1921-23 сакавіка 1945, Польшча), жыў на Баітаўскіх хутарох, затым - у вёсцы Аракчына Глыбокаўскага сельсавету Веліжанскага раёну. Прызваны ў войска ў 1944. Аўтаматчык 1-га Гвардзейскага Данскога танкавага корпусу. Пахаваны каля вёскі Квашын у Польшчы.
  10. Натальля Пуцікава (1925-?), жыла на Баітаўскіх хутарох

Біяграфія Edit

Ахрышчаны 19 (31) студзеня 1882 у праваслаўе ў царкве вёскі Паўлавічы.

Скончыў дзьве групы вясковае школы.

У 1914 разам зь сям'ёй перасяліўся на Баітаўскія хутары (Сыбір), займаўся сельскай гаспадаркай.

У красавіку 1935-студзені 1937 служыў царкоўным вартаўніком Веліжанскае царквы. На момант арышту - селянін-аднаасобнік, жыў на Баітаўскіх хутарох.

Рэпрэсіі Edit

27 сакавіка 1937 арыштаваны ворганамі НКУС, пры арышце рэчы й каштоўнасьці не канфіскоўваліся.

Зьвінавачваўся паводле артыкулу 58 пункт 10 КК РСФСР у тым, што "вёў контррэвалюцыйную агітацыю супраць калгасаў, усхавляў аднаасобнае жыцьцё, распаўсюджваў паразьніцкую агітацыю. Выказваў пагрозы тэрхарактару ў дачыненьні сельскага актыву. Узначальваў царкоўную раду, ладзіў незаконныя зборы грашовых сродкаў сярод насельніцтва на рамонт царквы".

5 верасьня 1937 асуджаны тройкай УНКУС па Омскай вобласьці да разстрэлу.

8 верасьня 1937 прысуд прывкдзены ў выкананьне ў Цюмені. У матар'ялах справы месца пахаваньня непазначанае, але згодна з дакумантамі масавыя пахаваньні ў Цюмені ладзіліся ўва ўсходняй частцы Цякуцьеўскіх могілак, якія да сёньняшняга часу не захаваліся, патрапіўшы ў зону прамысловае забудовы; а таксама ў заходняй частцы Зацюменскіх могілак (раён асфальтавага заводу).

12 траўня 1989 Пракуратура Цюменскае вобласьці рэабілітавала яго ў адпаведнасьці с артыкулам 1 Указу Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады СССР ад 16 студзеня 1989 "Аб дадатковых мерах па ўзнаўленьні справядоівасьці ў дачыненьні ахвяраў рэпрэсіяў, што мелі мейсца ў пэрыяд 30-40-х і пачатку 50-х гадоў".

Крыніцы Edit

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki