FANDOM


Lejčycy (Ilejczycze)
Пытаньне Адказ
Знаходжаньне Sciah Bielarusi Бортніцкі сельсавет,

Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць,

Рэспубліка Беларусь

Першыя згадкі 1621
Паштовы індэкс 213856

Ле́йчыцы (Lejčycy) — вёска ў Бортніцкім сельсавеце Бабруйскага раёну, за 10 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі БабруйскЖлобін, каля шашы БабруйскРагачоў, за 18 км ад Бабруйску, за 92 км ад Магілёва.

Гісторыя Edit

Назоў вёскі ўтварыўся ад імя Ільля ці прозьвішча/імя па бацьку Ілейчыц, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад узгаданага імя. Першапачатковы варыянт назову - Ілейчычы (Ilejczycze).

Вёска вядомыя зь пісьмовых крыніцаў ад 1621 як сяло Бабруйскага староства Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага, 6 двароў, дзяржаўная ўласнасьць, былі нададзеныя Ганьне з Масальскіх, жонцы бабруйскага старосты Пятра Трызны. Ад 1793 у складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 у Бабруйскім павеце. У 1838 55 рэвіскіх душаў, уласнасьць паноў Прушыноўскіх. Паводле перапісу 1897 — вёска Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету, 32 двары, 224 жыхары.

У 1907 - 44 двары, 340 жыхароў, 1917 - 46 двароў, 340 жыхароў. У 1920 адчыненая пачатковая школа, у якой у 1925 навучалася 35 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1925 да вёскі далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі. Паводле перапісу 1926 — вёска, 68 двароў, 274 жыхары. У 1930 створаны калгас імя А. І. Ягорава. У Вялікую. Айчынную вайну на фронце загінула 23 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 - 248 жыхароў, у 1970 - 250. У 1986 68 двароў, 155 жыхароў, дзейнічаў клюб, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу імя Фэлікса Дзяржынскага. На пачатак 1997 55 двароў, 100 жыхароў, у 2007 - 41 і 85.

Забудова Edit

Вёска арыентаваная з усходу на захад уздоўж аўтадарогі Бабруйск-Рагачоў. Забудова ў вёсцы двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Літаратура Edit

  • Лейчыцы // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 577;
  • Лейчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.5. кн.1. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2008. — С. 185.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki