Fandom

Radavod Wiki

Дваранінавічы

57pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share

Вёска Дваранінавічы, альбо цяпер Старыя Дваранінавічы, знаходзіцца ў Паўлавіцкім сельсавеце Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласці за 18 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру недалёка ад аўтадарогі Бабруйск-Рагачоў.

Дваранінавічы (Dworaninowicze) вядомыя як сяло Бабруйскай воласці Рэчыцкага павету Менскага ваяводства ад 1560 году. У 1621 годзе было 14 дымоў, у 1639 годзе тут дзейнічала праваслаўная Святаюр’еўская царква. У 1793 годзе вёска адышла да Расійскай імперыі, увайшоўшы ў Бабруйскі павет Менскай губерні. У 1778 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Рыньня Юзафа Прушаноўскага, у ёй дзейнічала царква, працавала “карчма з сенцамі”.

У 1839 годзе Святаюр’еўскя царква была пераведзеная з уніяцтвва ў праваслаўе. У 1875 годзе яна была пазбаўленая статусу парафіяльнай і ўвайшла ў склад Міхалёўскага прыходу. У 1885 годзе ў Дваранінавічах было 33 двары і 330 жыхароў, дзейнічаў вятрак. У 1897 годзе вёска была ў Бортніцкай воласці Бабруйскага павету, у ёй налічвалася 85 двароў і 587 жыхароў. Побач існаваў аднайменны пасёлак з трох двароў з 11 жыхарамі. У 1907 у Дваранінавічах ужо было 104 двары і 728 жыхароў, у наёмным памяшканні дзейнічала земская школа. У 1917 колькасць двароў была 112, жыхароў – 732.

У 1920-я гады на базе земскай паўстала чатырохгадовая школа, у якой у 1923 годзе навучалася 103 вучні. У 1926 была адчыненая хата-чытальня, у 1929 – арганізаваны калгас “Прамень Савета”. Падчас другой сусветнай вайны ў траўні 1944 году немцы жыўцом спалілі ў вясковай лазні 23 чалавекі. Яшчэ 19 вяскоўцаў загінулі на фронце.

У 1959 годзе ў вёсцы жыло 586 чалавек, у 1986 – 234, было 120 гаспадарак, дзейнічалі клуб, бібліятэка, крама, фельчарска-акушэрскі пункт. Самі Дваранінавічы ўваходзілі ў калгас «Чырвоны баец» з цэнтрам у в ёсцы Паўлавічы. У 2002 годзе тут было 83 гаспадаркі і 195 жыхароў. Па стане на 2007 год у Старых Дваранінавічах пражывае 163 чалавекі, налічваецца 69 гаспадарак, працуюць фельчарска-акушэрскі пункт і крама.

Аснову вёскі складае прамалінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Паралельна да яе на поўнач праходзіць яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова вёскі пераважна двухбаковая, драўляная, з адвольнай расстаноўкай сядзіб .

Инветарь фольварка Рыни, Рѣчицкаго повѣта, и его волости, Іосифа Прушановскаго. № 66 – 1778 г. Апрѣля 23. // Акты, издаваемые Виленскою коммиссіею для разбора древнихъ актовъ. Том XXV. Инветари староствъ, имѣній, фольварковъ и деревень за вторую половину XVIII вѣка (1751-1789). – Вильна, 1910.

Старыя Дваранінавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. кн.2. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2009. — С. 57.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki