Fandom

Radavod Wiki

Гацукі

56pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share

Гацукі (Hacuki) - беларускі сялянскі род невядомага паходжаньня. Прадстаўнікі роды ад 1830-х пражывалі ў вёсках Лейчыцы й Атрошкавічы Бортніцкае й Гарбацэвіцкае воласьцяў адпаведна Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Бортніцкі й Гарбацэвіцкі сельсаветы Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь).

Гісторыя роды Edit

Вядомыя два роды з прозьвішчам Гацук, якія ад 1830-х гадоў пасяліліся ў Бабруйскім павеце:

  1. першы вядомы прадстаўнік - Васіль Гацук, які ў 1830-я пасяліўся ў вёсцы Лейчыцы Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету. Зь цягам часу прозьвішча зьмянілася з Гацук на Гацак.
  2. першы вядомы прадстаўнік - Сымон Гацук, які ў 1830-я пасяліўся ў вёсцы Атрошкавічы Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету. Пэўны час прадстаўнікі роду насілі двайное прозьвішча Гацук-Лаўрынёнак.

Застаецца нявысьветленай роднасьць, калі такая існавала, паміж дзьвюма родамі. Невядома, ці былі Гацукі адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў Чарнігаўскай губэрні (цяпер Украіна) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер Берасьцейская, Гарадзенская вобласьці Беларусі й Жытомірская вобласьць Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер Чарнігаўская й Сумская вобласьці Ўкраіны ды Бранская вобласьць Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая.

Этымалёгія прозьвішча Edit

Паходжаньне прозьвішча аналягічнае паходжаньню такіх прозьвішчаў, як Гац, Гацько, Гацкевіч, Гацэвіч, Гацко, Гацура, Гацэнка. Паводле Ўладзімера Юрэвіча, яны ўтварыліся ад дзеяслова гацаць, г.зн. ехаць шпарка вярхом на кані або хутка ісьці, ледзь ня бегчы[1]. Аднак у такім выпадку, прозьвішча, хутчэй за ўсё, гучала б ГАЦУН (па аналёгіі: стрыгчы – Стрыгун, бегчы – Бягун, шмограць – Шмаргун і інш.).

Існуе вэрсія адыгейскага паходжаньня прозьвішча. Паводле яе Гацук (Гатцук) ёсьць вытворным ад Хачэцук (Хьак1эц1ык1у, “маленькі госьць”, дзе хьак1э можна пачуць як хачэ, хатчэ, гатчэ і г.д.) ці ад Хацук - хьац1ык1у “маленькі сабачка”; Хачак - Хьак1акъу, “той, хто ходзіць у госьці”[2].

Паводле іншае вэрсіі, найбольш верагоднае, дадзеныя прозьвішчы належаць да адных з найстарэйшых беларуска-ўкраінскіх прозьвішчаў, якія ўтварыліся ў XVI-XVII стст. У той час пад уплывам польскае моўнае традыцыі зацьвердзіліся скарочаныя формы асабістых імёнаў з асновай на -ц, ад якой пазьней з дапамогай розных суфіксаў (-ко, -віч, -ур, -енка, -ук, -ак) і ўтварыліся прозьвішчы. Прыкладам такіх асноваў ад іншых імёнаў ёсьць: селянін Уладзімерскага староства Грыц Антонік (1620), селянін-чацьвяртнік Стэц Бяроза (1645), селянін Галіцкага староства Яц Грыцык (1642), сакалоўскі мяшчанін Луц (1647). Імя Гац (Гацка), ад якога, верагодна, пайшлі прозьвішчы, утварылася ад імёнаў, якія зьмяшчаюць у сабе склад -га-: Гаўрыла, Галактыён, Гапон, Гардзей, Гарасім[3]. Дадзеная імянная форма (імя Гацка) зафіксаваная, між іншым, у Рэестры Запароскага войска 1649: казакі Палкавое сотні Чарнігаўскага палку Гацка Мануйленка ды Гацка Чарчыненка, а таксама казак сотні Маркава Чаркаскага палку Ананька Гацка Байрак. У тым самым Чаркаскім палку, але ўжо ў сотні Лазарава служыў казак Мацьвей Гацучэнка, г.зн. сын Гацука[4].

Апроч таго, імя Гацка (Hacko) зафіксаванае ў інвэнтары Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага за 1639. Жыхары Бабруйска - Гацка Трухановіч, Гацка Пляскун, Гацка Чачалевіч, Гацка Выпановіч, Гацка Цяненіч Касінскі, Гацка Пляскач Хоніч, Гацка Зеляцевіч, Гацка Янцэвіч і іншыя[5].

Спасылкі Edit

  1. Гац, Гацько, Гацкевіч, Гацко, Гацук // Уладзімір Юрэвіч. Беларускія прозвішчы. http://knihi.com/jurevic_u/prozviscy.html
  2. Адыги - основатели Запорожского казачества? // http://adyga.org/index.php?s=8e6c407fc153d65d196d55085767de39&showtopic=873&pid=20806&st=0&#entry20806
  3. Представители этой фамилии http://baza.vgd.ru/1/9594/
  4. РЕЕСТР Войска Запорожского 1649 года // http://forum.vgd.ru/299/25273/0.htm?a=stdforum_view&o=
  5. Инвентарь Бобруйскаго старотсва // Акты, издаваемые Виленскою Археографическую комиссіею для разбора древнихъ актовъ. Том XXV. Инвентари и разграничительные акты. - Вильна, 1898

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki