Radavod Wiki
Advertisement
Hacaki (Hacuki)
Краіна паходжаньня 30px Беларусь
Краіна пражыцьця 30px Беларусь 30px Канада

30px Расея 30px Украіна

Статус да 1917 году сяляне
Веравызнаньне праваслаўе, грэка- й рыма-каталіцтва
Першы з роду Захар Гацук (каля 1780-?)
Адгалінаваньне ад роду Гацукі
Параднёныя роды Бакачы, Балдзенкі, Бялоўскія,

Вяроўкі (Вяроўкіны), Калашнікавы,

Караваі, Кісялёвы, Манько,

Мельнічонкі, Нікалаенкі, Оргішы,

Пархіменкі, Сакуны, Сідаровічы,

Стральцовы, Шылы, Шырокія,

Юшкевічы

[[Выява:Lejсycy_chata_Miachieda.JPG|mini|350px|right|thumb|Хата Мяфодзя (Мяхеда) Гацака ў Лейчыцах. Пасьля яго сьмерці ў 1979 перададзеная іншай сям'і]]

Гацакі (да 1880-х - Гацукі) (Hacaki, da 1880-ch Hacuki) - беларускі сялянскі род, прадстаўнікі якого ад 1830-х гадоў пражывалі ў вёсцы Лейчыцы Бортніцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні Расейскае імпэрыі (цяпер - Бортніцкі сельсавет Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Рэспублікі Беларусь).

Варыянты напісаньня[]

Па-расейску – Гацак, Гоцак, Гацук.

Варыянты прозьвішча ў мэтрыцы - Гацакъ, Гоцакъ, Гацукъ.

Гісторыя роду[]

Прозьвішча Гацак узьнікла напрыканцы ХІХ ст. з прозьвішча Гацук, інфармацыя пра этымалёгіі якога зьмешчаная ў адпаведным разьдзеле.

Першы вядомы прадстаўнік – Захар Гацук (каля 1780-?). Месца паходжаньня й прычыны зьяўленьня роду на Бабруйшчыне пакуль невядомыя. Застаецца нявысьветленай роднасьць, калі такая існавала, Лейчыцкае галіны роду зь сям’ёй Гацукоў-Лаўрынёнкаў, заснавальнік якіх Сымон Гацук (каля 1820-паміж 1857 і 1905) у 1830-я пасяліўся ў вёсцы Атрошкавічы Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету (цяпер Гарбацэвіцкі сельсавет Бабруйскага раёну). Прынамсі, атрошкавіцкія Гацукі-Лаўрынёнкі былі знаёмыя зь лейчыцкімі Гацукамі-Гацакамі. Доказам гэтага ёсьць факт шлюбу ў 1895 Аляксея Іванёнка Гацука (унука Сымона Гацука) з Макрынай Данілаўнай Пуцік з Хімоў, бацька якой – Даніла Раманёнак Пуцік за некалькі гадоў да таго ажаніўся другім шлюбам з роднай сястрой жонкі Ульляна Мікалаёнка Гацука зь Лейчыцаў (праўнука Захара Гацука). Да таго ж прадстаўнікі абедзьвюх галінаў займаліся садоўніцтвам.

Невядома, ці былі Гацукі (Гацакі) адгалінаваньнем казацкага-шляхецкага роду Гатцук (Гацук) гербу Пэлікан, прадстаўнікі якога пражывалі ў Чарнігаўскай губэрні (цяпер Украіна) ды былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. У любым выпадку на дадзены момант вядомыя два абшары, у якіх ў 19 ст. пражывала шмат Гацукоў. Першы зь іх – паўднёвая частка Гарадзенскае губэрні (цяпер Берасьцейская, Гарадзенская вобласьці Беларусі й Жытомірская вобласьць Украіны), другі – Чарнігаўская губэрня (цяпер Чарнігаўская й Сумская вобласьці Ўкраіны ды Бранская вобласьць Расеі). Адлегласьць паміж гэтымі рэгіёнамі й Бабруйшчынай прыкладна аднолькавая.

Васіль і яго нашчадкі былі сялянамі, займаліся сельскай гаспадаркай. Пачынаючы ад пачатку ХХ ст. Гацакі пачалі пераяжджаць зь Лейчыцаў у іншыя населеныя пункты і нават краіны. У 1930-х прадстаўнікі роду былі змушаныя ўступіць у калгас, Міхал Мікалёнак Гацак у 1931 быў рэпрэсаваны. Прынамсі двое Гацакоў загінулі на фронце падчас Вялікае Айчыннае вайны – Васіль Міхалёнак Гацак (у кастрычніку 1944) і Міхал Мікалёнак Гацак (30 красавіка 1945), ад наступстваў палону памёр Даніла Ўльлянёнак Гацак (1892-1943).

У рэлігійным пляне усе вядомыя прадстаўнікі роду ў ХІХ-ХХ стст. вызнавалі праваслаўе, тым ня менш у ХХІ ст. некаторыя прадстаўнікі перайшлі ў каталіцтва.

Цікавыя факты[]

Па-ўкраінску “гацак” (гоцак) – другая назва трапака – украінскага народнага танцу блізкага да гапаку[1].

Радавод[]

Даты нараджэньня да 1918, за выключэньнем выпадкаў пазначаных *, даюцца паводле Юліянскага календару (старога стылю), які быў афіцыйным у Расейскай імпэрыі, а з прыходам да ўлады бальшавікоў быў заменены на Грыгарыянскі каляндар (на Беларусі Грыгарыянскі каляндар уведзены ў 1584 і скасаваны расейскай адміністрцыяй). У ХІХ ст. Юліянскі каляндар адставаў ад Грыгарыянскага на 12 дзён, у ХХ ст. – на 13.

Даты ў дужках пасьля даты нараджэньня пазначаюць дату хросту, пасьля даты сьмерці - дату пахаваньня. Да 1875 Лейчыцы адносіліся да прыходу царквы ў Дваранінавічах, пасьля 1875 - царквы ў Міхалёве. Усе прадстаўнікі роду, якія жылі да 1918 у Лейчыцах, былі пахаваныя на мясцовых вясковх могілках.

I пакаленьне[]

Захар Гацук (каля 1780-?)

IІ пакаленьне[]

Дзеці Захара Гацука

1. Васіль Гацук (каля 1815-да 1884), ж. – Зяновія Яўхімаўна NN (1822-11 (12) сьнежня 1890, Лейчыцы).

2. Міхал Гацук

IIІ пакаленьне[]

Дзеці Васіля й Зяновіі Гацукоў

1.1. Мікалай Гацук (1839, Лейчыцы-29 (31) верасьня 1903, Лейчыцы). Шлюб: 31 студзеня 1865, Дваранінавічы, ж. – Фёкла Кузьмінаўна Вяроўка (1847, Лейчыцы-?).

1.2. Іван Гацук (1841, Лейчыцы-23 (24) ліпеня 1877, Лейчыцы). Ж. – Агапа Васілеўна (1837-21 (22) лютага 1909, Лейчыцы).

1.3. Хадора Гацук (1843, Лейчыцы-?), сялянка. Шлюб: 12 траўня 1863, Дваранінавічы, м. – Лук’ян Ігнацёнак Бакач (1845, Міхалёва-?).

Дзеці Міхала Гацука

2.1. Якім Гацак (?-1884?), бязьдзетны

IV пакаленьне[]

Дзеці Мікалая і Фёклы зь Вяроўкаў Гацукоў

1.1.1. Ульлян Гацук (Гацак; 22 (26) чэрвеня 1866, Лейчыцы-?). Ж. – Параскевія Карпаўна NN (1867-14 лістапада 1956, Лейчыцы).

1.1.2. Антон Вяроўка-Гацук (1873, Лейчыцы-?). Шлюб: 7 студзеня 1901, Міхалёва, ж. – Хадосься Хведараўна Юшкевіч (1881, Міхалёва-?).

1.1.3. Іван Гацук (1874, Лейчыцы-1 (2) сьнежня 1875, Лейчыцы).

1.1.4. Макар Гацук (ліпень 1879, Лейчыцы-10 (12) чэрвеня 1880, Лейчыцы).

1.1.5. Міхал Гацук (Гацак; 6 (9) траўня 1881, Лейчыцы-пасьля 1932). Ж. – Вольга NN (1898-?).

1.1.6. Хведар Гацук (Гацак; 13 (22) красавіка 1884, Лейчыцы-22 (24) сакавіка 1901, Лейчыцы).

• Дар’я (9 сакавіка 1870, Лейчыцы-?), незаконнанароджаная дачка Фёклы Кузьміной.


Дзеці Івана й Агапы Гацукоў

1.2.1. Ганна (Алена) Гацук (10 сьнежня (13) 1858, Лейчыцы-?).

1.2.2. Марыя Гацук (1 (2) красавіка 1861, Лейчыцы-?). Шлюб: 29 ліпеня 1877, Міхалёва, м. – Адам Восіпавіч (1851, Лейчыцы-?).

1.2.3. Тацяна Гацук (14 (14) студзеня 1863, Лейчыцы-?).

1.2.4. Ганна Гацук (4 (5) лютага 1865, Лейчыцы-?).

1.2.5. Соф’я Гацук (Пуцак?; 1866, Лейчыцы-?). Шлюб: 21 студзеня 1896, Міхалёва, м. – Пятро Церанцёнак Мельнічонак (1871, Тажылавічы-?).

1.2.6. Сьцяпан Гацук (27 (28) сьнежня 1867, Лейчыцы-16 (18) чэрвеня 1871, Лейчыцы).

1.2.7. Міхал Гацук (Гацак; 7 (20) верасьня 1870, Лейчыцы-?). Шлюб: 18 кастрычніка 1892, Міхалёва, ж. – Элеанора Андрыянаўна Пархіменка (1876, Кавалі-14 (15) лістапада 1915, Лейчыцы).

1.2.8. Алена Гацук (Гацак; 1875, Лейчыцы-?). Шлюб: 22 траўня 1895, Міхалёва, м. – Яўсеві Рыгаронак Сакун (1876, Жылінцы-?)

V пакаленьне[]

Дзеці Ульляна й Параскевіі Гацукоў (Гацакоў)

1.1.1.1. Васіль Гацак (31 сьнежня 1890 (1 студзеня 1891), Лейчыцы-18 (20) студзеня 1891, Лейчыцы).

1.1.1.2. Даніла Гацак (17 (26) сьнежня 1892, Лейчыцы-5 сьнежня 1943). Ж. – Вольга Аляксандраўна Каравай (6 ліпеня 1901-14 верасьня 1978)*.

1.1.1.3. Міхал Гацак (7 (12) лістапада 1895, Лейчыцы-?). Перасяліўся ў Дваранінавічы. Ж. – Ганна.

1.1.1.4. Андрэй Гацак (16 (17) студзеня 1899, Лейчыцы-?). Жыў у Хабараўску.

1.1.1.5. Натальля Гацак (15 (18) лютага 1901, Лейчыцы-1973). М. – Аляксандар Рыгоравіч Вяроўкін (1899-1962).

1.1.1.6. Мяфодзь (Мяхед) Гацак (11 (12) траўня 1903, Лейчыцы-5 лістапада 1979, Міхалёва). Жонкі: 1. Варвара Ўладзімераўна Шырокая (5 (18) сьнежня 1903, Міхалёва-25 сакавіка 1942, Лейчыцы); 2. Вольга Піліпаўна Оргіш (1917,Постраш-1956, Лейчыцы); 3. Тамара Парфёнаўна Бялоўская (1912-1973)

1.1.1.7. Марыя Гацак (25 (28) чэрвеня 1905, Лейчыцы-?). Жыла ў Машках. М. – Кісялёў.

1.1.1.8. Ганна Гацак (15 (17) ліпеня 1907, Лейчыцы-4 (5) лістапада 1910, Лейчыцы).

1.1.1.9. Ганна Гацак (27 чэрвеня (1 ліпеня) 1912, Лейчыцы-22 (23) лістапада 1913, Лейчыцы).


Дзеці Антона й Хадосьсі зь Юшкевічаў Гацакоў

1.1.2.1. Мяфодзь Гацак (11 (12) кастрычніка 1901, Лейчыцы-?).

1.1.2.2. Алімпіяда Гацак (21 (22) лютага 1904, Лейчыцы-?).

1.1.2.3. Павал Гацак (14 (20) красавіка-18 (19) чэрвеня 1907, Лейчыцы).


Дзеці Міхала й Вольгі Гацакоў

1.1.5.1. Віктар (1921-)

1.1.5.2. Вера (1923-)


Дзеці Міхала й Элеаноры (Алены) з Пархіменкаў Гацакоў

1.2.7.1. Мікалай Гацак (22 (23) кастрычніка 1893, Лейчыцы-?). У 1945 пражываў у калгасе “Красіна” Рагачоўскага раёну Бабруйскае вобласьці, пасьля ў Рагачове.

1.2.7.2. Кацярына Гацак (24 (25) чэрвеня 1896, Лейчыцы-?).

1.2.7.3. Пятро Гацак (27 (27) чэрвеня 1901, Лейчыцы-?).

1.2.7.4. Апанас Гацак (21 (22) лютага 1904, Лейчыцы-12 (13) верасьня 1905, Лейчыцы).

1.2.7.5. Ганна Гацак (1906, Лейчыцы-6 (7) сакавіка 1909, Лейчыцы).

1.2.7.6. Ганна Гацак (26 (29) сакавіка 1909, Лейчыцы-7 (8) жніўня 1915, Лейчыцы).

1.2.7.7. Уладзімер Гацак (кастрычнік 1911, Лейчыцы-17 (18) студзеня 1914, Лейчыцы).

1.2.7.8. Васіль Гацак (1 (2) студзеня 1914, Лейчыцы-кастрычнік 1944). Ж. – Пелагея Пятроўна.

VІ пакаленьне[]

Дзеці Данілы й Вольгі з Караваяў Гацакоў

1.1.1.2.1. Іван Гацак (25 сьнежня 1923-30 лістапада 2002). Пахаваны на могілках у вёсцы Барак. Ж. – Надзея Васілеўна (3 траўня 1925-28 красавіка 1996).

1.1.1.2.2. Галіна Гацак (18 траўня 1928-20 лістапада 1995). Пахаваная на могілках у вёсцы Барак. М. – Манько.

1.1.1.2.3. Генадзь (?) Гацак. Жыве ў Менску. Сын у Канадзе.


Дзеці Міхала й Ганны Гацакоў

1.1.1.3.1. Зоя Гацак, жыве ў Расеі.

1.1.1.3.2. Іван Гацак

1.1.1.3.3. Леанід Гацак (памёр каля 2008 у Менску).


Дзеці Андрэя Гацака

1.1.1.4.1 Раіса Гацак, жыве ўва Ўладзівастоку.


Дзеці Мяфодзя й Варвары з Шырокіх Гацакоў

1.1.1.6.1. Мікалай Гацак (16 кастрычніка 1928, Лейчыцы-13 сьнежня 1982). Пахаваны на вясковых могілках у Лейчыцах. Ж. – Ганна Канстанцінаўна (12 лютага 1927-16 сьнежня 1991).

1.1.1.6.2. Уладзімер Гацак (нарадзіўся 15 чэрвеня 1936, Лейчыцы). Шлюб: 15 лістапада 1960, ж. – Соф’я Канстанцінаўна Балдзенка (29 кастрычніка 1937, Ганчароўка-29 жніўня 1998, Ганчароўка).

1.1.1.6.3 Ларыса Гацак (нарадзілася 20 траўня 1937, Лейчыцы). Жыве ў Лейчыцах. Працавала ў калгасе на палявых працах, даяркай. м. – Леанід Манько.

1.1.1.6.4. Соф’я Гацак (1 сакавіка 1939, Лейчыцы-8 лютага 2010, Клічаў). М. – Яўген Вяроўкін.


Дзеці Мяфодзя й Вольгі з Оргішаў Гацакоў

1.1.1.6.5. Валянціна Гацак (нарадзілася 1 кастрычніка 1950, Лейчыцы). Шлюб: 25 лістапада 1972, Бабруйск Генадзь Захаравіч Нікалаенка (20 красавіка 1949, в. Бранцава, Аршанскі раён-5 сакавіка 2011, в.Дубаўляны, Менскі раён).

1.1.1.6.6. Вера Гацак (нарадзілася 15 ліпеня 1948, Лейчыцы). Скончыла Міхалёўскую школу, Баранавіцкі тэхналягічны тэхнікум. Працавала ў Нямеччыне. 16 гадоў жыла ў Чыце. Пераехала ў Валгаград, дзе й жыве. М. – 1973 Барыс Іванавіч Калашнікаў, ваенны лётчык.


Дзеці Мікалая Гацака

1.2.7.1.1. Міхал Гацак (1921, Рыння, Міхалёўскі сельсавет, Бабруйскі раён-30 красавіка 1945, Бэрлін, Трэці Райх).

VIІ пакаленьне[]

Дзеці Мікалая й Ганны Гацакоў

1.1.1.6.1.1. Валянціна Гацак.

1.1.1.6.1.2. Мікалай Гацук. 

1.1.1.6.1.3. Валер Гацак.


Дзеці Ўладзімера й Соф’і з Балдзенкаў Гацакоў

1.1.1.6.2.1. Ала Гацак (нарадзілася 3 сакавіка 1961, Бабруйск). М. – Мікалай Іванёнак Шыла.

1.1.1.6.2.2. Віктар Гацак (нарадзіўся 9 траўня 1965, Бабруйск). Шлюб: 11 кастрычніка 1986, Бабруйск, ж. – Натальля Пятроўна Сідаровіч (нарадзілася 28 красавіка 1968, Ганчароўка).

1.1.1.6.2.3. Тацяна Гацак (нарадзілася 2 ліпеня 1975, Бабруйск).

VIIІ пакаленьне[]

Дзеці Віктара й Натальлі зь Сідаровічаў Гацакоў

1.1.1.6.2.2.1. Максім Гацак (нарадзіўся 14 студзеня 1988, Бабруйск). Шлюб: 19 ліпеня 2008 Менск, ж. – Надзея Аляксееўна Стральцова (нарадзілася 26 сьнежня 1986, Менск).

1.1.1.6.2.2.2. Канстанцін Гацак (нарадзіўся 20 сакавіка (12 красавіка) 1998).

ІХ пакаленьне[]

Дзеці Максіма й Надзеі са Стральцовых Гацакоў

1.1.1.6.2.2.1.1. Рагнеда Адэля Гацак (нарадзілася 12 траўня (10 кастрычніка) 2009, Менск).

1.1.1.6.2.2.1.2. Францішак Торвальд Гацак (нарадзіўся 8 кастрычніка  2012, Менск).

Спасылкі[]

Крыніцы[]

  1. Асабістыя дакуманты;
  2. Банк дадзеных "Мемориал";
  3. Банк дадзеных "Подвиг Народа";
  4. Мэтрычныя кнігі Дваранінавіцкае праваслаўнае царквы // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: фонд 136, вопіс 18, 19;
  5. Мэтрычныя кнігі Міхалёўскае праваслаўнае царквы // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: фонд 136, вопіс 14, 15, 16, 18, 19, 20, 31, 52;
  6. Памяць. Бабруйск. – Мн., Вышэйшая школа;
  7. Успаміны.

Advertisement