Radavod Wiki
Advertisement
Maksim Viktaronak Hacak
250px|center
Дата нараджэньня 14 студзеня 1988
Месца нараджэньня

Sciah BSSR 1951 Бабруйск,

Магілёўская вобласьцьБССР

Нацыянальнасьць Sciah Bielarusi Беларус
Расавы тып норда-пантыд[1]
Веравызнаньне грэка-каталік лацінскага абраду
Род Гацакі
Бацька Віктар Уладзімяронак Гацак
Маці Натальля Пятроўна Сідаровіч
Дата шлюбу 19 ліпеня 2008
Месца шлюбу Касьцёл сьвятых Сымона й Алены,

Sciah RB 1995 Менск, Беларусь

Жонка Надзея Аляксееўна Стральцова

(нарадзілася ў 1986)

Дзеці Рагнеда Адэля Гацак

(нарадзілася ў 2009)

Францішак Торвальд Гацак

(нарадзіўся ў 2012)

Максім Віктаронак Гацак (нарадзіўся 14 студзеня 1988, Бабруйск, Магілёўская вобласьць, БССР, цяпер Рэспубліка Беларусь).

Сям'я[]

Бацька - Віктар Уладзімяронак Гацак (1965-2011), маці - Натальля Пятроўна Сідаровіч (нарадзілася ў 1968).

Пабраўся шлюбам з Надзеяй Аляксееўнай Стральцовай (нарадзілася ў 1986) 19 ліпеня 2008 у Менску ў Касьцёле сьвятых Сымона й Алены. Сужэнства дабраславіў ксёндз Януш Прусіноўскі, сьведкі - Дзяніс Жыдаль з Баранавічаў і Натальля Кот зь Менску.

Дачка - Рагнеда Адэля Максімаўна Гацак (нарадзілася ў 2009) і Францішак Торвальд Максімавіч Гацак (нарадзіўся ў 2012).

Рэлігія[]

Ахрышчаны паводле праваслаўнага абраду ў лютым 1988 у Сьвята-Мікола-Сафійскай царкве ў Бабруйску, хросныя бацькі – Мікалай Іванёнак Шыла й Марыя Дзьмітрыеўна з Казловых Макеева. 4 кастрычніка 2007 перайшоў у каталіцтва (абрад зьдзейсьніў ксёндз Канстанцін Буліч). Практыкуе ў лацінскім абрадзе,аднак, паводле кананічнага права, зьяўляецца грэка-каталіком праз ахрышчанасьць ува ўсходнім абрадзе.

Адукацыя[]

Дзейнасьць[]

Узнагароды[]

  • У 1998 заняў другое месца на адчыненым першынстве па дзюдо СДЮШАР-3 Бабруйску ў вагавай катэгорыі 50 кг
  • У 2002 пераможца школьных алімпіядаў Славянскай гімназіі Бабруйску па гісторыі й геаграфіі, пераможца Бабруйскае гарадзкое алімпіяды па гісторыі.
  • У 2003 пераможца Магілёўскае абласное алімпіяды па гісторыі[2][3], атрымаў Дыплём 2-й ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў Барысаве.
  • У 2004 пераможца алімпіяды па гісторыі ў Ліцэі БДУ, атрымаў Дыплём 1-й ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў Слоніме.
  • У 2005 заняў 6-е месца на алімпіядзе па гісторыі ў Ліцэі БДУ, атрымаў Дыплём 2-й ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў Берасьці.
  • 2 лістапада 20051 чэрвеня 2010 сябар Прафсаюзу працаўнікоў адукацыі й навукі.
  • 20 лістапада 2008 пераможца ў намінацыі "Shocking reality" конкурсу праектаў у межах лінгвістычнага тыдню БДЭУ.
  • 29 чэрвеня 2011 пераможца конкурсу "Гісторыя і генеалогія майго роду" ГДГ "Радавод" [4][5]

Грамадзкая дзейнасьць[]

  • У 2006-2011 удзельнік гульняў па “Што?Дзе?Калі?” у складзе каманды БДЭУ “Утечка мозгов”.
  • У лістападзе 2006-лютым 2007 адзін з заснавальнікаў і кіраўнік незарэгістраванае студэнцкае арганізацыі - Беларускае студэнцкае суполкі “Назва” (канчатковы назоў ня быў зацьверджаны), рэдактар двух нумароў яе друкаванага органу газэты “Źnič” (другі ня выйшаў).
  • У 2007-2009 актыўны ўдзельнік беларускае вікіпэдыі клясычным правапісам (Удзельнік:Karybut).
  • У красавіку 2009 ініцыятар і аўтар звароту ў Генэральную пракуратуру адносна дзейнасьці ў жылым доме гульнявога клюбу "Мільён", ініцыятар і адзіны ўдзельнік збору подпісаў пад гэтым зваротам. Вынікам гэтае дзейнасьці стала закрыцьцё клюбу.
  • Люты 2010 - жнівень 2011 стваральнік і адміністратар сайту бабруйскае каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі - www.katolikbk.org.
  • Ад 2010 Журналіст, супрацоўнічаў з Telegraf.by, "Белорусская деловая газета", Katolik.ru, Apžvalga (Летува), Dagbladet.no (Нарвэгія), Nemzetisport.hu (Вугоршчына), Cursorinfo.co.il (Ізраэль). Таксама друкаваўся ў газетах "Коммерческий курьер" , "Бабруйскае жыццё" (абедзьве – Бабруйск), "Народная воля", "Наша Ніва" , "Крыніца" (Беларусь), Budzma.org .
  • 11 траўня 2010 уступіў у грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны”.
  • Ад кастрычніка 2011 сябар Беларускае асацыяцыі журналістаў.
  • Ад лютага 2011 сябар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" (ад сакавіка 2011 - прэсавы сакратар, ад сьнежня 2011 - сябар Нацыянальнае Рады аргкамітэту БХД, ад 2012 - сябар Рады аргкамітэту ГА "Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты")

Аўтар шэрагу вершаў на беларускай мове.

Фотарэпартажы[]

Глядзі таксама[]

Спасылкі[]

  1. http://www.balto-slavica.com/forum/index.php?showtopic=3352
  2. Л. Игнатьева. Пять дипломов - у Славянской гимназии // Бабруйскае жыццё, №№ 3-4 (16304-16305), 10 студзеня 2003
  3. Призеры школьных олимпиад // Коммерческий курьер, №№ 4 (1062), 15 января 2003
  4. Гурток даследчыкаў генеалогіі “Радавод”
  5. Інфармацыя аб удзельніках конкурсу

Максім Катэгорыя:Нарадзіліся 14 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйску Катэгорыя:Асобы па альфабэце

Advertisement