Fandom

Radavod Wiki

Бацяноўскія

56pages on
this wiki
Add New Page
Talk0 Share
Бацяноўскія
Краіна паходжаньня Sciah Bielarusi.png Беларусь
Краіна пражыцьця Sciah Bielarusi.png Беларусь

Sciah Rasieji.png Расея

Статус да 1917 году баяры, зямяне, 

дзяржаўныя сяляне

Веравызнаньне грэка-каталіцтва (да 1839),

праваслаўе (пасля 1839)

Першы з роду баярын Аўхім Бацяноўскі

(канец 17 стагоддзя – пасля 1748 года)

Параднёныя роды Кішкі, Акулічы, Радзіеўскія,

Рачкевічы, Карповічы, Заблоцкія,

Загорскія, Рведэцкія, Крукоўскія,

Мурашкі, Бялевічы, Качаны,

Маслоўскія, Паўлоўскія, Герасімовічы,

Супрановічы, Касцяневічы, Няхайчыкі,

Журомскія, Макрыцкія, Сташэўскія,

Грудзінскія, Дзядковы

Нестар Бацяноўскі аватар 650 рх.jpg

Нестар Бацяноўскі

Бацяноўскія – беларускі род служылых людзей, баяр і зямян. Першае ўпамінанне аб іх пражыванні ў мітрапаліцкім маёнтку Прылепы Менскага павета Менскага ваяводства (цяпер – вёска Прылепы Прылепскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) датуецца 1748 годам.

Варыянты напісання прозвішча Edit

Па-расейску: Ботяновские, Батяновские, Боцяновские.

Па-беларускі: Бацяноўскія.

Па-польску: Bocianowski.

Гісторыя роду Edit

Прозвішча Бацяноўскі паходзіць ад слова “бацян”, якое ў некаторых рэгіёнах Беларусі з’яўляецца распаўсюджанай назвай бусла. Слова “бацян”  сугучна польскому слову “боцен”, што таксама азначае бусел. Нядзіўна, што прозвішча Бацяноўскі сустракаецца і ў Польшчы.

Першы вядомы прадстаўнік роду – баярын Аўхім Бацяноўскі. Паводле інвентара маёнтка Прылепы за 1748 год ён пражываў у вёсцы Аношкі, адкуль перасяліўся ў Рудню. Акрамя баярына Аўхіма ў Аношках пражывалі Фёдар і Ярмак Бацяноўскія (Ярмак запісаны як вольны чалавек). У суседняй вёсцы Калодзежы таксама пражываў Грыцько Бацяноўскі. Былі гэтыя людзі сваякамі Аўхіму ці не – невядома.

Варта заўважыць, што каля Рудні ў XIX стагоддзі знаходзілася ўрочышча Бацянаўка, якое перастала існаваць пасля Вялікай Айчыннай Вайны. Назва ўрочышча сугучна прозвішчу Бацяноўскі. Ёсць думка, што некалі яно магло належыць Бацяноўскім, але ці было такое ўрочышча ў XVIII стагоддзі, дакладна невядома.

На момант рэвізіі 1794 года ў вёсцы Рудня было 18 двароў (пяць з іх – з прозвішчам Бацяноўскі). На падставе дадзенага дакумента можна вылучыць тры галіны роду Бацяноўскіх, прадстаўнікі якіх пражывалі ў Рудні:

Першая: ад Самуэля, сына Аўхіма.

Другая: ад Стэфана (верагодна, таксама сына Аўхіма).

Трэццяя: ад Нікадзіма, сына Базыля (Базыль верагодна з’яўляўся братам Аўхіма).

 Захаваўся дакумент, які датычыцца Нікадзіма Бацяноўскага. Гэта “Лібертацыя, выдадзеная 7 жніўня 1769 года Феліцыянам Піліпам Валадковічам, мітрапалітам кіеўскім, Нікадзіму Бацяноўскаму, зямяніну царкоўнага ўладання Прылепы, аб вызваленні апошняга разам з сям’ёй ад чыншу і ўсялякіх павіннасцей, а таксама аб дазволе весці гандаль у Прылепах пянькой, прывезенай з-за межаў воласці”.

У 1816 годзе прадстаўнікі трох ліній роду (Васіль Нікадзімаў, Ян і Аляксандр Бацяноўскія) адшуквалі дваранства, аб чым ёсць запіс у рэвізскай сказцы. У 1823 годзе указам Казённай палаты Бацяноўскія былі прылічаны да дзяржаўных сялян.

Наконт веравызнання Бацяноўскіх трэба адзначыць, што яны былі прыхаджанамі  Прылепскай уніяцкай царквы, якая з 1839 года стала лічыцца праваслаўнай.

Нашчадкі Аўхіма жылі ня толькі ў вёсцы Рудня: з сярэдзіны ХІХ стагоддзя многія з іх пераехалі ў суседнія вёскі – Усяжа, Рудамейка, Багуты, – дзе аселі і пакінулі нашчадкаў.

Невядома, ці былі Бацяноўскія адгалінаваннем шляхецкага роду Бацяноўскіх герба “Любіч”, прадстаўнікі якога пражывалі ў Ашмянскім павеце і былі прызнаны ў дваранстве рашэннем Мінскага ДДС, але ўказам Сената не зацверджаны. Таксама невядома, ці ёсць сваяцкая сувязь паміж Бацяноўскімі з Мінскага павета з Бацяноўскімі, якія пражывалі на тэрыторыі сучасных Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Сярод Бацяноўскіх, што пражывалі ў Менскім павеце, сустракаюцца два царскіх унтэр-афіцэра. У 19 стагоддзі было два выпадкі, калі Бацяноўскія жаніліся на дваранках. Вядома, што ў 18 стагоддзі жонкай чыншавага шляхціца Стэфана Заблоцкага, які жыў у маёнтку Беларучы, была Мар’яна Бацяноўская.

Кажучы пра 20 стагоддзе, хацелася б вылучыць двух прадстаўнікоў роду Бацяноўскіх:

1. Сямён Ігнацьеў Бацяноўскі (1877-?), які некаторы час з’яўляўся царкоўным старастай Прылепскай царквы, за што быў рэпрэсаваны ў 1930-я гады.

2. Дарафей Кіпрыянаў Бацяноўскі, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1943-44) з’яўляўся камандзірам партызанскага атрада ў Вілейскай вобласці. Дарафей Бацяноўскі, верагодна, паходзіў з лініі Яна Стэфанавіча Бацяноўскага, бо нарадзіўся ў вёсцы Рудамейка, куды пераехалі нашчадкі апошняга.


Бацяноўскія (Bocianowski) Edit

1-я галіна Edit

1 пакаленне

1.1. Аўхім. Нарадзіўся ў другой палове XVII стагоддзя. Баярын (bojarzyn). Жыў у вёсцы Рудня.

2 пакаленне

Дзеці Аўхіма Бацяноўскага:

2.1. Самуэль (1709-?). З рзвізскай сказцы вядома, што ў 1794 трымаў парабка.

3-е пакаленне

Дзеці Самуэля Бацяноўскага:

3.2. Аляксандр (1754-1827). У 1794 трымаў парабка. Жонка: Петрунэла Фролава (1774-?). Разам з дзецьмі (Тамашом, Раманам, Сцяпанам) адшукваў  дваранства (1816). Мінскай казённай палатай прылічаны да дзяржаўных сялян (1823).

4.2. Васіль (1764-1829). Жонка: Алёна Мацвеева (1764-?).

5.2. Хведар (1772-1835). У рэвізскай сказцы 1816 быў запісаны як Бацян. Жонка: Аксіння Хведарава (1774-?).

4-е пакаленне

Дзеці  Аляксандра Бацяноўскага:

6.3. Прузына (1790-?).

7.3. Раман  (1795-?).  Адшукваў дваранства (1816). Жонка: Марта (1794-?).

8.3. Тамаш–Ян або Фама (1804-1871). Адшукваў дваранства (1816). Мінскай казённай палатай  прылічаны да дзяржаўных сялян (1823). Жонка (з 1839): Дамініка Маслоўская.

9.3. Іосіф (1807-1812).

10.3. Сцяпан (1809-?). Адшукваў дваранства (1816).

11.3. Мікалай (1809 – 1843). Мінскай казённай палатай прылічаны  да дзяржаўных сялян (1824). Жонка: Вікторыя Сцяпанава (1804-?).

Дзеці Васіля Бацяноўскага:

12.4.'Іван (1786-?).

13.4. Пётр (1790-1812).

14.4. Аксіння (1790-?).

15.4.Ганна (1791-?).

16.4. Рыгор (1792-?). Жыў у вёсцы Усяжа. Жонка: Дарота Ярмалаева (1799-?)

17.4.Варвара (1793-?).

18.4.Эліяш (1806-1845).  

19.4.Барбара (1806-?).

20.4. Нікадзім (1807-?). Жыў у вёсцы Усяжа (з 1848). Жонка ў трэццім шлюбе: Елізавета Іванава  (1819-?)

21.4. Мар’яна (1808-?).

22.4.Ігнат (1819-?). Жонка: Уршуля Дзмітрыева (1820-?).

Дзеці Хведара Бацяноўскага:

23.5.'Іосіф  (1802-?). Знаходзіўся ў турэмным замку з 1846 па 1850.

24.5.'М іха іл (1806-?). Жыў у вёсцы Багута.

25.5.Андрэй (1820-?). Жонка: Тэкля Іванава (1815-?).

5-е пакаленне

Дзеці Рамана Бацяноўскага:

26.7. Стэфан (1821-1848).

27.7.Агата (1827-?).

28.7. Марцін (1830-?). Жонка: Настасся Іванава (1835-?).

29.7. Лявон (1833-?). Рэкрут 1854). Жонка (з 1872): Ганна Зміцераўна Касцяневіч. 

30.7. Хведар (1837-?).

31.7. Юлія (1838-?).

32.7. Кацярына (1841-?).

 Дзеці  Тамаша Бацяноўскага:

33.8.Антон (1824-?).

34.8. Варвара (1824-?).

35.8. 'Настасся (1826-?).

36.8.'Ганна (1829-?).

37.8. Караліна (1840-?).

38.8.Сямён (1841-?).  Жонка (з 1862): Марыя Данілава Няхайчык з вёскі Багута (шлюб у Прылепскай царкве).

39.8. Юсцін (1851-?).

40.8. Самуіл (1857-?).

Дзеці Мікалая Бацяноўскага:

41.11. Даніла (1832-?). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895). Жонка: Іаанна Стафанава (1835-?).

42.11. Франц (1834-?). Жонка (з 1870): Людвіга Іосіфава Качан з вёскі  Рэбрыца (шлюб у Прылепскай царкве).

43.11. Хведар (1837-?).

44.11. Павел (1839-?).

45.11. Андрэй (1842-?). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

Дзеці Рыгора Бацяноўскага:

46.16. Адам (1819-?). Жыў у вёсцы Усяжа.

47.16.'Іван (1823-?). Жыў у вёсцы Усяжа. Жонка: Клара Іванава (1825-?).

48.16.'Павел (1830-?). Жыў у вёсцы Усяжа.

49.16.Іосіф (1833-?). Жыў у вёсцы Усяжа. Рэкрут (з 1853).

50.16. Фама (1838). Жыў у вёсцы Усяжа.

Дзеці Эліяша Бацяноўскага:

51.18.Зміцер (1822-?). Жонка: Тэрэза Міхайлава (1822-?).

52.18. Францішка (1829-?).

53.18.Прузына (1835-?).

Дзеці Нікадзіма Бацяноўскага:

54.20.'М і хаіл (1837-?). Жыў у вёсцы Усяжа.

55.20.Фама (1841-?). Жыў у вёсцы Усяжа.

56.20. Петрунэла (1857-?).

Дзеці Ігната Бацяноўскага:

57.22. Максім (1848-?).

58.22. Аляксей (1849-?). Адстаўны капральскі унтэр-афіцэр.  Жонка (з 1886): Марыя

Вікенцьева Крукоўская (шлюб у Прылепскай царкве).

59.22. Таццяна (1851-?).

60.22. Мар'яна (1853-?).

61.22.Тадора (1855-?).

62.22. П ал іна (1857-?).

Д  зеці Іосіфа Бацяноўскага: 

?63.23. Франц (1837). Жыў у вёсцы Рутавіна. Жонка: мяшчанка Ангела Францава Яблонская

з вёскі Задомля.

64.23.Міхаіл (1838-?).

65.23.Антон (1843-?).

Дзеці Андрэя Бацяноўскага:

66.25.Афанасій (1845-?).

67.25.Зенька (1848-?).

6-е пакаленне

Дзеці Марціна Бацяноўскага:

68.28. Ганна (1877-?).

Дзеці Леона Бацяноўскага:

69.29. Васіль (07.04.1874-?). Як абвінавачаны праходзіў па справе аб незаконным вырубе леса пад пашню ў 1911-1912, апраўданы.

70.29.'Мікалай (1876-?).

71.29. Іван (29.03.1878-?). Як абвінавачаны праходзіў па справе аб незаконным вырубе леса пад пашню ў 1911-1912, апраўданы.

72.29.Ганна (1880-?).

73.29. Павел (24.08.1888-?).

Дзеці Хведара Бацяноўскага:

74.30. Юсцін (1869-?).

75.30.'Іван (1872-?).

Д зеці  Антона Б ацяноўскага:

76.33.'Мікіта (1849-?).

77.33. Юсціна (1852-?).

Дзеці  Сямёна Бацяноўскага:

78.38.Рыгор (1868-1899). Служыў у царскай арміі. Жонка (з 1895): Ганна Стафанаўна Супрановіч з вёскі Вялікія Калодзезі (шлюб у Прылепскай царкве).

79.38. Ганна (1871-?).

80.38. Павел (1878-?).

81.38. Тэкла (1880-?).

 

Дзеці Данілы Бацяноўскага:

82.41. Алёна (1868-?).

83.41. Максім  (1871-?).

84.41. Піліп (1878-?).

 

Дзеці Франца Бацяноўскага:

85.42. Таццяна (1871-?).

 

Дзеці Паўла Бацяноўскага:

86.44. Іван (1876-?).

 

Дзеці Андрэя Бацяноўскага:

87.45. Васіль (1880-?).

 

Дзеці Івана Бацяноўскага:

88.47. Ігнат (1844-?). Жыў у вёсцы Усяжа. Жонка (з 1876): Магдаліна Вікенцьева Крукоўская з засценка  Ляды (шлюб у Прылепскай царкве).

89.47. Еўдакія (1846-?).

90.47. Юс ціна (1849-?).

91.47.'Тэкля (1852-?).

92.47.'Варвара (1856-?).

Дзеці Зміцера Бацяноўскага:

93.51. Якаў (1848-?).

94.51. Герасім (1851-?). Жонка (з 1874): Юсціна Андрэеўна Бялевіч. Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

95.51. Мацвей (1853-?).

 

Дзеці Фамы Бацяноўскага:

96.55. Ганна (1876-?).

 

Дзеці Максіма Бацяноўскага:

97.57. Іван (1874).

 

Дзеці Франца Бацяноўскага:

98.63. Аляксандр (1870-?).

99.63. Іосіф (1875-?).

 

Дзеці Афанасія Бацяноўскага:

100.66. Еўдакія (1877-?).

101.66.Таццяна (1880-?).

 

7-е пакаленне

Дзеці Васіля Бацяноўскага:

102.69. Рыгор (1902–1944)

103.69. Уладзімір (1903-?).

 

Дзеці Івана Бацяноўскага:

104.71. Афанасій (1902–1944).

 

Дзеці Мікіты Бацяноўскага:

105.76. Яўгенія (1879-?)

106.76. Іосіф (1897 – 1993). Удзельнік ВАВ, меў узнагароды.

 

Дзеці Рыгора Бацяноўскага:

107.78. Вольга

108.78. Нестар (1899-1969). Другая жонка: Еўфрасіння Іосіфаўна Журомская (1906-1994).

Дзеці Ігната Бацяноўскага:

109.88. Сямён (1877-?). Жыў у вёсцы  Усяжа. Царкоўны стараста Прылепскай царквы. Рэпрэсаваны ў 1930-я гг.

110.88.'Ганна (1879-?).

 

Дзеці Якава Бацяноўскага:

111.93.Хведар (1875-?).

112.93. Пётр (1877-?).

 

Дзеці Герасіма Бацяноўскага:

113.94.Рыгор (1875-?).

114.94. Павел (1878-?).

8-е  пакаленне

Дзеці Іосіфа Бацяноўскага:

115.106.Леаніда (1930). Муж: Мікалай Хведаравіч Касцяневіч.

116.106. Надзея (1935-1968).

117.106. 'Уладзімір (1940).

118.106. 'Мікалай (1942 –?). Трагічна загінуў пад цягніком.

 

Дзеці Нестара Бацяноўскага ад першай жонкі:

119.108. Міх а'іл (1922).

Дзеці Нестара Бацяноўскага ад другой жонкі:

120.108. Васіль (1931-1977). Жонка: Вера Хведараўна Касцяневіч (1934).

121.108.'Вера (1935-2004).

122.108. Марыя (1937-2000).

123.108.Таццяна (1939-2010).

124.108.'Тамара (1947). Муж: Мікалай Няхайчык.

 

9-е пакаленне

Дзеці Міхаіла Бацяноўскага:

125.119.'Міхаіл (1948).

126.119. Геннадзь (1951).

127.119. Пётр (1955).

128.119. Раіса (1956).

129.119. Ганна (1958).

130.119. Анатоль (1960).

131.119. Ніна (1961).

132.119.Таццяна (1963).

133.119.'Жанна (1965).

134.119.Людміла (1966).

 

Дзеці Васіля Бацяноўскага і Веры Касцяневіч:

135.120. Мікалай Бацяноўскі (1953), шафёр. Жонка: Алена Ўсеваладаўна Грудзінская  (1954), бібліятэкар. Жыве ў Мінску.

136.120. Лілія Бацяноўская (1958). Першы муж: Сцяпан Антонавіч Макрыцкі (1957).

137.120. Леанід Бацяноўскі (1962), інжынер. Першая жонка: Вольга Сцяпанаўна Дзядкова (1961), карэспандэнт. Жыве ў Мінску.

 

10-е пакаленне

Дзеці Мікалая Бацяноўскага і Алёны Грудзінскай:

138.135. Зміцер Бацяноўскі (1976), інжынер. Жонка: Наталля, настаўніца. Жыве ў Мінску.

139.135.Андрэй Бацяноўскі (1981-2005), футбаліст, шафёр. Трагічна загінуў (патануў).

 

Дзеці Ліліі Бацяноўскай і Сцяпана Макрыцкага:

140.136. Аляксандр Макрыцкі (1979). Жонка: Святлана (1978), настаўніца. Жыве ў Мінску.

141.136.'Кацярына Макрыцкая (1984). Муж: Віталь Сташэўскі.

 

Дзеці Леаніда Бацяноўскага і Вольгі Дзядковай:

142.137. Афанасій Бацяноўскі (1985), скрыпач, настаўнік, паэт. Жыве ў Мінску.

 

11-е пакаленне

Дзеці Зміцера і Наталлі Бацяноўскіх:

143.138. Ілля Бацяноўскі (2004).

 

Дзеці Аляксандра і Святланы Макрыцкіх:

144.140. Даніла Макрыцкі (2001).

145.140. Паліна Макрыцкая (2001).

 

Дзеці Кацярыны і Віталя Сташэўскага:

146.141. Уладзіслаў Сташэўскі (2008).

 

2-я галіна Edit

 

1-е пакаленне

1.Стэфан.  Жыў у вёсцы Рудня. Жонка: Мар’яна Рачкевіч.

 

2-е пакаленне

Дзеці Стэфана Бацяноўскага:

2.1.Ян (1769–1825). Жыў у вёсцы Рудня. Першая жонка: Агата Андрэеўна Кішка. Другая: Ксенія. Разам з дзецьмі адшукваў дваранства (1816). Указам Казённай Палаты прылічаны да дзяржаўных сялян (1823). 

 

3-е пакаленне

Дзеці Яна Бацяноўскага:

3.2. Ігнат (1795-1850). Жыў у вёсцы Рудня. Жонка: Юсціна Данілава (1802).

4.2.Павел (1803-1812).

5.2.Тамаш-Феафіл або Фама (1805-1868). Жонка: Юзэфа Клазякоўская (?).

6.2.Тэкля (1806-?).

7.2.'Раман-Дзіянісій (1809). Жыў у вёсцы Рудамейка (з 1836). Жонка: Ганна Данілава (1812-?).

8.2. Сцяпан (1810-1812).

9.2. Настасся (1814-?).

10.2. Андрэй (1825-?). Жыў у вёсцы Рудамейка (з 1846).

11.2.Франц (1825?). Адстаўны служачы грэнадзёрскага палка, малодшы палкавы пісар. Жыў у Рудні. Жонка (з 1865): дваранка Кацярына Іосіфаўна Рведэцкая (шлюб у Прылепскай царкве).

 

4-е пакаленне

Дзеці Ігната Бацяноўскага:

12.3. Вікенцій (1835-?). Пераведзены з Рудні ў вёску Багуту (1856). Жонка: Тэкля (1850). Падаваў прашэнне на перасяленне ў Томскую губернію, але дазвола на пераезд не атрымаў (04.10.1895).

13.3.Алёна (1842-?).

14.3. Настасся (1851-?).

 

Дзеці Тамаша Бацяноўскага:

15.5. Андрэй (1839-?). Жонка: Вікторыя Паўлоўская (1839-?) з вёскі Багута.

16.5.Антон (1843-?). Жонка (з 1866): Феадора Данілава Няхайчык з вёскі Багута.

Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

17.5. Іван (1848-?). Жонка (з 1876): Кацярына Іосіфаўна Касцяневіч.

18.5. Ганна (1849-?).

19.5. Гілярый (1853-?).

20.5. Хведар (1856-?).

 

Дзеці Рамана Бацяноўскага:

21.7.Іван (1835). Жонка: Наста Іванава (1837-?). Бацька Мацвея Бацяноўскага, які быў абвінавачаны ў спробах забіць брата Паўла (1895). Разам з жонкай адмовіўся даваць паказанні па справе сына.

22.7.Андрэй (1841-1855). Жыў у вёсцы Рудамейка.

23.7.Рыгор (1842). Жыў у вёсцы Рудамейка.

24.7.'Еўдакія (1851). Жыла у вёсцы Рудамейка.

 

Дзеці Андрэя Бацяноўскага:

25.10. Якаў (1848). Жыў у вёсцы Рудамейка.

 

Дзеці Франца Бацяноўскага:

26.11. Павел (1880-?).

 

5-е пакаленне

Дзеці Вікенція Бацяноўскага:

27.12. Фама (1861-?). Жыў у вёсцы Багуты.  У 1898 годзе падаваў прашэнне на  перасяленне у Сібір (1898).  

28.12.Восіп (1863-?). Жыў у вёсцы Багуты. Жонка: Марыя (1865-?).

29.12. Адам (1870-?). Жыў у вёсцы Багуты.

30.12.'Іван  (1873-?). Жыў у вёсцы Багуты.

31.12. Васіль (1875-?). Жыў у вёсцы Багуты.

 

Дзеці Андрэя Бацяноўскага:

32.15.Аляксей (1868-?).

33. 15.Рыгор (1874-?).

 

Дзеці Антона Бацяноўскага:

34.16.Пётр (1868-?). Жонка (з 1894): Кацярына Сямёнава Герасімовіч з вёскі Задомля (шлюб у Прылепскай царкве). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

35.16.'Ігнат (1871-?). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

36.16.Марыя (1878-?).

 

Дзеці Івана Фаміна Бацяноўскага:

37.17. Васіль (1877-?).

 

38.17. Сямён (1879-?).

 

Дзеці Хведара Фаміна Бацяноўскага:

39.20. Юсцін (1876-?). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

 

Дзеці Івана Раманавіча Бацяноўскага:

40.21. Мацвей (1860-?). Быў абвінавачаны ў спробах забіць брата Паўла, апраўданы (1895).

41.21. Павел (1865-?). Працаваў лясніком. Пацярпелы ў справе брата Мацвея Бацяноўскага (1895).

42.21. Даміан (1868-?).

43.21.'Рыгор (1871-?).

44.21.Стэфан (1875-?). Праходзіў сведкам па справе брата Мацвея Бацяноўскага (1895).

45.21. Павел (1880-?). Праходзіў сведкам па справе брата Мацвея Бацяноўскага (1895).

 

Дзеці Рыгора Бацяноўскага:

46.23. Антон (1867). Праходзіў сведкам па справе Мацвея Іванава Бацяноўскага (1895).

47.23.'Павел (1873-?).

48.23. Васіль (1875-?).

 

6-е пакаленне

Дзеці Фамы Вікенцьевіча Бацяноўскага:

49.27. Пётр (1891-?)

50.27. Канстанцін (1894-?).

 

Дзеці  Адама Бацяноўскага:

51.29. Канстанцін (1899-?).

?52.29. Кіпрыян (?).

 

Дзеці  Пятра Бацяноўскага:

53.34. Ігнат.

54.34. Антаніна (1901-1990). Муж: Хведар Дзямьянавіч Касцяневіч (1887-1966).

 

7-е пакаленне

Дзеці Ігната Бацяноўскага:

55.53. Анатоль (1947).

56.53. Геннадзь (1949–1972), вучыўся ў Маскве, мастак. Трагічна загінуў пад цягніком.

57.53. Раіса (1950).

58.53. Тамара (1953).

59.53. Леанід (1954-?). 

 

Дзеці Антаніны Бацяноўскай і Хведара Касцяневіча:

60.54. Соня Касцяневіч (1925).

61.54. Хведар Касцяневіч (1928 –1988). Партызан ВАВ. Узнагароды: дзве медалі «За

адвагу», ордэн ВАВ.

62.54.'Мікалай Касцяневіч (1931). Жонка: Леаніда Іосіфава Бацяноўская (1930). Жыве ў Калодзішчах.

63.54. Вера Касцяневіч (1934). Муж: Васіль Несцеравіч Бацяноўскі (1931-1977).

 

8-е пакаленне

Дзеці Хведара Касцяневіча:

64.61. Зіна Касцяневіч.

65.61. Валянцін Касцяневіч.

 

Дзеці Леаніды Іосіфаўны Бацяноўскай і Мікалая Касцяневіча:

66.62. Міхаіл  Касцяневіч (1954-1968). Трагічна загінуў пад цягніком.

67.62. Аляксандр  Касцяневіч (1959).

 

Дзеці Веры Касцяневіч і Васіля Бацяноўскага:

68.63. Мікалай Бацяноўскі (1953), шафёр. Жонка: Алена Ўсеваладаўна Грудзінская (1954), бібліятэкар. Жыве ў Мінску.

69.63 Лілія Бацяноўская (1958). Першы муж: Сцяпан Антонавіч Макрыцкі (1957).

70.63. Леанід Бацяноўскі (1962), інжынер. Першая жонка: Вольга Сцяпанаўна Дзядкова (1961), карэспандэнт. Жыве ў Мінску.

 

9-е пакаленне

Дзеці Мікалая Бацяноўскага і Алёны Грудзінскай:

71.68.Зміцер Бацяноўскі (1976), інжынер. Жонка: Наталья, настаўніца. Жыве ў Мінску.

72.68.Андрэй Бацяноўскі (1981-2005), футбаліст, шафёр. Трагічна загінуў (патануў).

 

Дзеці Ліліі Бацяноўскай і Сцяпана Макрыцкага:

73.69. Аляксандр  Макрыцкі (1979). Жонка: Святлана (1978), настаўніца.

74.'69. Кацярына Макрыцкая (1984). Муж: Віталь Сташэўскі.

 

Дзеці Леаніда Бацяноўскага і Вольгі Дзядковай:

75.70. Афанасій Бацяноўскі (1985), скрыпач, настаўнік, паэт. Жыве ў Мінску.

 

10-е пакаленне

Дзеці Зміцера і Наталлі Бацяноўскіх:

76.71. Ілля Бацяноўскі (2004).

 

Дзеці Аляксандра і Святланы Макрыцкіх:

77.73.Даніла Макрыцкі (2001).

78.73. Паліна Макрыцкая (2001).

 

Дзеці Кацярыны і Віталя Сташэўскага:

79.74. Уладзіслаў Сташэўскі (2008).

 

3-я галіна Edit

 

1-е пакаленне

1.     Васіль (нарадзіўся ў другой палове XVII стагоддзя).

2-е пакаленне

Дзеці Васіля Бацяноўскага:

2.1. Нікадзім (1714-?). Зямянін. Жонка: Ксенія Акуліч. З рэвізскай сказцы вядома, што ў 1794 годзе трымаў парабка.

 

3-е пакаленне

Дзеці Нікадзіма Бацяноўскага:

3.2. Васіль (1768–1841). Адшукваў дваранства (1816). Мінскай казённай палатай прылічаны да дзяржаўных сялян (1823). Жонка: Тэрэза Давыдава Радзіеўская (1768-?).

 

4-е пакаленне

Дзеці Васіля Бацяноўскага:

4.3. Мікалай (1797-?).

5.3. Альжбета (1800-?).

6.3. Міхаіл-Ян (1808-?). Жонка: Альжбета Сямёнава (1812-?).

7.3. Аляксандр (1811-?). Жонка Елізавета (1811-?).

 

5-е пакаленне

Дзеці Міхаіла Бацяноўскага:

8.6. Марыя (1831-?).

9.6.'Ганна (1841-?).

10.6.Іван (1843-?).

11.6. Крыстына (1845-?).

12.6. Васіль (1848-?).

 

Дзеці  Аляксандра Бацяноўскага:

13.7.Марыя (1830-?).

 

6-е пакаленне

Дзеці Івана Бацяноўскага

14.10. Магдаліна (1873-?).

15.10. Пераскева (1875-?).

16.10. Марыя (1875-?).

 

Дзеці  Васіля Бацяноўскага:

17.12. Міхаіл (1875-?).

18.12. Марыя (1878-?).


Bocianowski Afanasij 17:30, 17 ліпеня 2013 (UTC)

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on Fandom

Random Wiki